Фотавыстава «Свет праз аб’ектыў»

1 красавіка ў Зімовым садзе Цэнтра экалогіі пачала працу фотавыстава «Свет праз аб’ектыў». На выставе прадстаўлены лепшыя работы навучэнцаў 8-11 класаў устаноў адукацыі горада Брэста.

Фатаграфіі пададзены ў некалькіх намінацыях: «Макраздымка», «Фотарэпартаж», «Мой любімы куток Брэста», «Пейзажы», «Аб’ект прыроды». Рабяты паказалі эксклюзіўныя кадры, у якіх адлюстравалася зачараванне непераўзыдзенай прыгажосцю цудаў прыроды планеты Зямля. 

 

Фотавыстава будзе доўжыцца да 30 красавіка 2016 года.

Прыходзьце любавацца непаўторнымі імгненнямі з жыцця прыроды!

Цэнтр экалогіі

Падзяліцца: