-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Гарадскі семінар «Асаблівасці міжнацыянальнай, міжкультурнай камунікацыі ва ўмовах сусветнай глабалізацыі»
4 снежня 2014 года адбыўся гарадскі семінар «Асаблівасці міжнацыянальнай, міжкультурнай камунікацыі ва ўмовах сусветнай глабалізацыі», арганізатарамі якога выступілі аддзел выхаваўчай працы з моладдзю, аддзел міжнародных сувязей БрДУ імя А.С. Пушкіна і Брэсцкі гарадскі выканаўчы камітэт. Семінар сабраў больш за 30 кіраўнікоў і спецыялістаў гарадскіх устаноў і арганізацый. З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнулася прарэктар па выхаваўчай і сацыяльнай працы БрДУ імя А.С. Пушкіна, кандыдат педагагічных навук, дацэнт І.Г. Матыцына.
Праблемнае поле семінара ўключала такія аспекты, як: інфармаванне пра асаблівасці менталітэту розных нацыянальных груп, якія навучаюцца ва ўстановах адукацыі г. Брэста; паляпшэнне ўзаемадзеяння органаў улады, гарадскіх арганізацый і ўстаноў у працы з замежнымі грамадзянамі (навучэнцамі); аб'ектыўны аналіз вынікаў выхаваўчай працы з замежнымі грамадзянамі; перспектывы далейшых дзеянняў у гэтым напрамку. Гэтыя і іншыя пытанні асвятлілі ў сваіх выступленнях галоўны спецыяліст Брэсцкага гарвыканкама С.В. Дубіна, вядучы спецыяліст па ідэалагічнай працы БрДУ імя А.С. Пушкіна Г.І. Іванчын, старшы інспектар па асобых даручэннях упраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС Брэсцкага аблвыканкама У.В. Ровенскі, дацэнт кафедры псіхалогіі БрДУ імя А.С. Пушкіна С.Л. Яшчук, маёр Брэсцкай памежнай групы Я.П. Ермакоў.
Падзяліліся сваім вопытам працы з замежнымі навучэнцамі загадчык кафедры агульнага і рускага мовазнаўства БрДУ імя А.С. Пушкіна В.Б. Пераход і начальнік упраўлення выхаваўчай працы з моладдзю БрДТУ В.С. Місіюк.
Падвёўшы вынікі, удзельнікі семінара змаглі абмяняцца думкамі і атрымаць практычныя рэкамендацыі па ўдасканаленні праварэалізацыйнага працэсу ў выхаваўчай працы з замежнымі грамадзянамі.
Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю