-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Геаграфічнаму факультэту – 20 гадоў!
6 лістапада 2015 г. у актавай зале корпуса № 2 Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна прайшло святочнае пасяджэнне Рады геаграфічнага факультэта, прысвечанае 20-годдзю факультэта і 70-годдзю выкладання геаграфіі ў ВНУ Брэстчыны. Геаграфічны факультэт славіцца сваімі педагогамі і выпускнікамі, а таксама фундаментальнымі і прыкладнымі даследаваннямі, навукова-метадычнай працай.
На святкаванне 20-годдзя факультэта сабралася мноства гасцей. З віншаваннямі прыбылі педагогі і супрацоўнікі ўніверсітэта, выпускнікі і студэнты факультэта. Адкрыў урачыстае пасяджэнне прарэктар па навуковай працы і эканоміцы БрДУ імя А.С. Пушкіна Аляксандр Яўгенавіч Будзько. Віталі тых, хто сабраўся, намеснік старшыні Брэсцкага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Міхаіл Валянцінавіч Маслабоеў, намеснік начальніка Дзяржаўнай установы «Брэсцкі абласны цэнтр па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя» Юрый Аляксеевіч Рамнёў, дырэктар ДНУ «Палескі аграрна-экалагічны інстытут НАН Беларусі» Мікалай Васільевіч Міхальчук (выпускнік 1982 г.). З дакладамі, прысвечанымі гісторыі выкладання геаграфіі ў нашым універсітэце, выступілі выкладчыкі факультэта Юрый Аляксандравіч Іваноў і Мікалай Фёдаравіч Грачанік. Дэкан геаграфічнага факультэта Ірына Васільеўна Абрамава са словамі ўдзячнасці звярнулася да ўсіх пакаленняў выпускнікоў, да гасцей, якія сабраліся ў зале, а таксама зрабіла даклад «Геаграфічны факультэт сёння». Былыя дэканы геаграфічнага факультэта ўганараваны ўнікальнай ўзнагародай «За плённую працу і анёльскае цярпенне, упэўненасць у заўтрашнім дні і мудрае кіраўніцтва».
Гімн факультэта, які адкрыў урачыстую частку, віншавальны відэаролік і мастацкія нумары ў выкананні студэнтаў стварылі ўрачыстую і адначасова цёплую, дамашнюю абстаноўку. Адметнасцю свята стала праграма, падрыхтаваная студэнтамі геаграфічнага факультэта. На незабыўным святочным рэйсе авіякампаніі «Геафак-Airlines» пад кіраўніцтвам экіпажа ў складзе камандзіра карабля Аляксандра Алтуніна, другога пілота Надзеі Майсяйчук і сцюардэсы Ганны Канановіч нашы госці праляцелі праз усе гадзінныя паясы і прыродныя зоны факультэта.
Да мерапрыемства была арганізавана выстава навуковых прац выкладчыкаў, выпускнікоў, магістрантаў і студэнтаў факультэта. На выставе было прадстаўлена каля 200 розных выданняў – манаграфій, вучэбна-метадычных дапаможнікаў, падручнікаў, зборнікаў матэрыялаў канферэнцый, работ, прадстаўленых на Рэспубліканскі конкурс навуковых прац студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь, а таксама каля 30 перыядычных выданняў.
Сюжэт, прысвечаны 20-годдзю факультэта, глядзіце тут.
Юлія Гайдукевіч