-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Гістарычны момант – сустрэлі «Полымя свету»
12 мая Брэст прыняў эстафету агню «Полымя свету». Берасцейцам першым у Беларусі пашчасціла яго ўбачыць. Удзельнічалі ў гэтым незабыўным мерапрыемстве і студэнты нашага ўніверсітэта. На мяжы ў пункце пропуску «Брэст» яны сталі сведкамі перадачы факела алімпійскай чэмпіёнцы 2004 г. Юліі Несцярэнцы. Менавіта яна – першы факеланосец II Еўрапейскіх гульняў у Беларусі.
13 мая на базе БрДТУ студэнты горада над Бугам вынеслі сцяг універсітэтаў, а таксама прынялі ўдзел у святочнай праграме. Нашы навучэнцы выступілі з запальным флеш-мобам і хвалюючым акрабатычным нумарам. На тэрыторыі тэхнічнага ўніверсітэта чэмпіёнка Еўропы 2016 г. Таццяна Халадовіч перадала «Полымя свету» майстру спорту СССР Канстанціну Кемаву. Затым спартсменам уручылі сертыфікаты факеланосцаў і памятныя знакі.
На ўрачыстым мерапрыемстве слова ўзялі рэктары двух універсітэтаў. Рэктар БрДУ Ганна Сендзер адзначыла, што ўсім прысутным пашчасціла стаць сведкамі прадвесніка самага маштабнага спартыўнага форуму ў гэтым годзе, і пажадала студэнтам ўжо цяпер актыўна рыхтавацца да сесіі, каб у чэрвені ўважліва сачыць за мультыспартыўным форумам. «Полымя свету» ўвасабляе ў сабе стварэнне, любоў да спорту краін-удзельніц гульняў і здаровы дух саперніцтва за заваяванне як мага большай колькасці медалёў для сваёй краіны.
У першы прабег па нашай краіне «Полымя свету» адправілася з мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой», што сімвалічна, бо тут ужо шмат гадоў гарыць агонь Памяці. Значнасць падзеі падкрэслівае і тое, што 12 мая мы адзначалі свята сімвалаў дзяржаўнасці і незалежнасці –дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Да БрДТУ «Полымя свету» пабывала на цэнтральных вуліцах і плошчы Леніна горада над Бугам, на БА ЦАР «Вяслярны канал» і УП «Гефест».
Далей «Полымя свету» накіруецца ў Камянец, Пінск, Мікашэвічы, Баранавічы, а затым і ў іншыя вобласці Беларусі. Фінальным пунктам эстафеты стане Нацыянальны Алімпійскі стадыён «Дынама» ў Мінску, дзе 21 чэрвеня будзе дадзены старт II Еўрапейскім гульням. За 10 дзён разыграюць 199 камплектаў медалёў.
Нагадаем, «Полымя свету» запалілі 3 мая ў Рыме ў музейным комплексе Ara Pacis музей. Эстафету пачалі знакамітыя беларускія алімпійцы фехтавальшчыца Алена Бялова, спрынтарша Юлія Несцярэнка і батутыст Уладзіслаў Ганчароў. Менавіта яны пранеслі агонь па цэнтральных вуліцах сталіцы Італіі, пасля чаго перадалі факел групе байкераў. Тыя, у сваю чаргу, – альпіністам, якія даставілі яго на найвышэйшую кропку Еўропы – гару Манблан. Толькі пасля гэтага агонь адправіўся ў падарожжа па гарадах Еўропы ў Мінск. За 50 дзён ён пройдзе праз рукі 450 факеланосцаў і пераадолее амаль 8 тыс. км. Вага факела – больш за 1,7 кг, вышыня – 81 см.
Мы сталі бліжэй да мультыспартыўнага форуму.
Юлія Воўк, студэнцкі клуб