-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Грамадзянска-патрыятычны марафон “Разам – за моцную і квітнеючую Беларусь!” прайшоў у Гродна
На працягу трох дзён 13 каманд з розных універсітэтаў краіны змагаліся за перамогу ў грамадзянска-патрыятычны марафоне “Разам – за моцную і квітнеючую Беларусь!”, які прайшоў у г. Гродна на базе ГрДУ імя Янкі Купалы.
Упершыню марафон прайшоў напярэдадні святкавання 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, тады яго ўдзельнікамі сталі толькі студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы. У 2018 годзе марафон стаў рэспубліканскім. У гэтым годзе гонар Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна адстойвала каманда гістарычнага факультэта.
Праграма фінальных мерапрыемстваў аказалася насычанай: шматлікія конкурсы праходзілі адначасова на розных пляцоўках ГрДУ імя Янкі Купалы. На базе ваеннага факультэта каманды мераліся сіламі ў конкурсах ваенна-спартыўнага характару. Адразу ў некалькіх вучэбных карпусах універсітэта ўдзельнікі марафону пяклі хлеб, майстравалі шпакоўні, спявалі і танцавалі. Былі прадугледжаны і інтэлектуальныя гульні, і спаборніцтвы ў красамоўстве. Па выніках кажнага канкурсу каманды набіралі балы, якія набліжалі іх да запаветнай мэты – перамогі ў марафоне.
Па традыцыі ў апошні дзень марафону, перад фінальнымі мерапрыемствамі на стадыёне, каманды прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу з ускладаннем кветак да помніка воінам, якія вызвалялі горад, у парку імя Жылібера. Пасля гэтага ўдзельнікі марафону калонай накіраваліся на стадыён Гродзенскага абласнога комплекснага цэнтра алімпійскага рэзерву, дзе прайшлі заключныя старты і цырымонія закрыцця.
Па выніках спаборніцтваў каманда БрДУ імя А.С. Пушкіна заняла агульнакаманднае IV месца і аказалася першай у намінацыі “Знаўцы роднай зямлі”.