-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Гульні нашага двара
У займальнае падарожжа ў краіну дзяцінства можна было адправіцца падчас арганізаваных кафедрай фізічнай культуры майстар-класаў па дваровых гульнях, якія праходзілі на працягу тыдня з 12 па 16 верасня ў Парку імя 1 Мая.
Здаецца, складана знайсці дарослага чалавека, які ў дзяцінстве не быў гадзінамі на вуліцы, гуляючы ў хованкі або выбівала. На жаль, зараз не так часта сустрэнеш у двары гарэзныя дзіцячыя чароды, якія захоплена ганяюць мяч або скачуць у гумкі. Выкладчыкі кафедры фізічнай культуры выбралі 7 самых папулярных дзіцячых забаў для таго, каб пазнаёміць з імі студэнтаў. Акрамя студэнтаў, майстар-удзельнікамі класаў сталі і дзесяцікласнікі СШ № 9, дзе размяшчаецца філіял кафедры фізічнай культуры.
Хлопцы і дзяўчаты прынялі актыўны ўдзел у кожнай з прапанаваных гульняў. Цікава было назіраць, як зладжана рабяты шукаюць аднаго “зніклага” ў хованках наадварот або спаборнічаюць за званне лепшай каманды ў піянерболе. Крыху наводдаль адмервае асаблівыя крокі вядучы ў гульні «Штандар», непадалёк рабяты імкнуцца пераадолець усе класы ў «Класіках», а таксама выканаць у іх найбольш мудрагелістыя скачкі або паўтарыць рухі «настаўніка» ў гульні з мячом.
Варта адзначыць, што атрыманыя веды студэнты змогуць прымяніць не толькі ў сваім штодзённым жыцці, але і, напрыклад, у час праходжання педагагічнай практыкі ці ж у далейшай працы ў педагагічнай сферы.
«Гульні нашага двара» сталі адным з мноства яркіх мерапрыемстваў спартыўнага свята «Верасень спорту і здароўя».
Яўгенія Мароз