-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
ХХІІ Міжнародны конкурс аратарскага майстэрства “Цыцэроній-2022”
19-20 мая ў Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь прайшоў ХХІІ Міжнародны конкурс аратарскага майстэрства “Цыцэроній-2022”. На сцэне выступілі студэнты і курсанты 18 вышэйшых навучальных устаноў Беларусі, Расіі, Кітая, Узбекістана і Шры-Ланкі.
Наш універсітэт прадстаўлялі студэнткі ІІІ курса філалагічнага факультэта спецыяльнасці “Руская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць)” Ганна Майсейчый, Ганна Андрасюк і Сафія Клімовіч. Дзяўчаты атрымалі магчымасць удзельнічаць у конкурсе “Цыцэроній” дзякуючы перамозе ў адкрытым універсітэцкім конкурсе аратарскага майстэрства “Майстар слова”, які прайшоў сёлета ў красавіку.
Фота з начальнікам акадэміі МУС Аляксандрам Васільевым |
Па традыцыі конкурс “Цыцэроній” пачаўся з парада ўдзельнікаў. Начальнік акадэміі генерал-маёр міліцыі Аляксандр Васільеў адкрыў спаборніцтвы і пажадаў усім поспехаў.
У першым туры пад назвай “Свет вачыма маладога чалавека” ўдзельнікі выступалі на працягу трох хвілін з загадзя падрыхтаванай прамовай. Нашы студэнты пакарылі членаў журы не толькі бездакорным маўленнем, уменнем трымацца на сцэне, але і (што самае каштоўнае) высокім узроўнем падрыхтоўкі ў галіне рыторыкі.
У другім туры ўдзельнічалі 12 канкурсантаў, сярод якіх былі Ганна Майсейчык і Ганна Андрасюк. Неабходна было за адну хвіліну расказаць пра ідэальны адпачынак: куды можна паехаць, што наведаць, якую карысць прынясе такі від адпачынку. Журы ацэньвала змест, логіку, выразнасць выступлення. Абедзве нашы студэнткі ў гэтым туры атрымалі найвышэйшыя балы.
Нашы пераможцы: Ганна Майсейчык, Сафія Клімовіч, Ганна Андрасюк |
Вынікі конкурсу наступныя:
Ганна Андрасюк – І месца;
Ганна Майсейчык – ІІ месца;
Сафія Клімовіч – лаўрэат конкурсу (ІV месца).
Нашы студэнты даказалі, што ўмеюць пераканальна, змястоўна, правільна і прыгожа гаварыць, выступаць са сцэны.
Пераможцы і лаўрэаты конкурсу аратараў былі ўзнагароджаны медалямі, дыпломамі і каштоўнымі прызамі. Конкурс завяршыўся святочным канцэртам.
Л.М. Грыцук,
старшы выкладчык кафедры агульнага і рускага мовазнаўства