ХII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя студэнтаў і магістрантаў «Псіхалогія сёння: погляд сучаснага студэнта»

28 красавіка 2017 года на сацыяльна-педагагічным факультэце нашага ўніверсітэта прайшла ХII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя студэнтаў і магістрантаў «Псіхалогія сёння: погляд сучаснага студэнта». У канферэнцыі прынялі ўдзел 94 студэнты і магістранты з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Малдовы і Казахстана.

Удзельнікі канферэнцыі атрымалі магчымасць падаць на абмеркаванне вынікі ўласных навуковых пошукаў і пазнаёміцца з тымі напрамкамі даследаванняў у галіне псіхалогіі, якія цікавяць сучасных студэнтаў. На секцыйных пасяджэннях лепшымі былі прызнаны даклады студэнтаў сацыяльна-педагагічнага факультэта БрДУ імя А.С. Пушкіна Саханчук Алёны, Страпко Ганны, магістранткі Зданевіч Алы, студэнтаў Магілёўскага інстытута МУС Рэспублікі Беларусь Крола Аляксандра, Наздрын-Платніцкай Аліны, студэнтаў Усходнееўрапейскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Лесі Украінкі (г. Луцк, Украіна) Марчак Ганны, Назар Крысціны, Бульчак Тамары.

Кафедра псіхалогіі развіцця

Падзяліцца: