-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
ХIII пленум абласной арганізацыі «БРСМ»
23 студзеня ў зале пасяджэнняў Адміністрацыі Ленінскага раёна г. Брэста адбыўся XIII выніковы пленум Брэсцкай абласной арганізацыі ГА «БРСМ». У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Генадзь Іосіфавіч Барысюк, другі сакратар Цэнтральнага камітэта ГА «БРСМ» Алег Дзікун, кіраўнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы і па справах моладзі аблвыканкама Таццяна Міхайлаўна Гагакова, старшыня абласной арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Валерый Уладзіміравіч Губарэнка.
У межах пленума падведзены вынікі працы моладзевай арганізацыі за 2019 год. Лепшыя моладзевыя лідары ўзнагароджаны граматамі і падзякамі моладзевага саюза і галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама.
Вызначаны таксама перспектывы развіцця арганізацыі на 2020 год. Адным з прыярытэтных напрамкаў застанецца працаўладкаванне і занятасць моладзі ў вольны ад вучобы і працы час, рэалізацыя праектаў, прысвечаных 75-годдзю Вялікай Перамогі і 100-годдзю ЛКСМБ, удзел у рэспубліканскім моладзевым праекце #раЗАм, у выбарчай кампаніі.
Брэсцкі абласны камітэт Грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» дзякуе ўсім партнёрскім арганізацыям і структурам за супрацоўніцтва, у 2020 годзе прадоўжыцца рэалізацыя сумесных праектаў. Моладзь плануе таксама развіваць міжнароднае супрацоўніцтва і надаць асаблівую ўвагу працы ў сацыяльных сетках.
Таксама прыемна адзначыць, што на абласным пленуме ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама за асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай моладзевай палітыкі была ўзнагароджана прарэктар па выхаваўчай працы Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна Таццяна Васільеўна Сакалова.
сакратар п/а ГА «БРСМ» з правамі РК УА «БрДУ імя А. С. Пушкіна»