І Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Актуальныя пытанні дапамогі асобе ў крызісных станах»

23-24 сакавіка 2017 г. кафедра псіхалогіі псіхолага-педагагічнага факультэта правяла I Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Актуальныя пытанні дапамогі асобе ў крызісных станах». Для ўдзелу ў канферэнцыі былі запрошаны выкладчыкі вядучых ВНУ Беларусі, Украіны, Расіі і Польшчы, прадстаўнікі дапаможных прафесій, псіхолагі і супрацоўнікі сілавых структур.

Для абмену вопытам у пытаннях псіхалагічнай падрыхтоўкі розных катэгорый спецыялістаў да прафесійнай дзейнасці ў экстрэмальных і надзвычайных сітуацыях былі арганізаваны тэматычныя майстар-класы, прэзентацыі і дыскусіі. Сваім практычным вопытам падзяліліся спецыялісты ў галіне медыцыны, псіхалогіі і псіхатэрапіі: урач-псіхатэрапеўт, аспірант кафедры медыцынскай рэабілітацыі УА «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт» Бут-Гусаім У.У. (г. Гродна); арт-тэрапеўт ПУП «Псіхатэрапеўтычны Цэнтр Сяргея Шыманскага» Косцікаў Я.А. (г. Брэст); бізнес-трэнер, дырэктар Цэнтра творчага развіцця «Сталкер» Кулікоў Г.Я. (г. Віцебск), кандыдат медыцынскіх навук, урач-псіхіятр УЗ «Гарадскі клінічны псіхіятрычны дыспансер» Казакова В.І. (г. Мінск); урач-псіхатэрапеўт, трэнер-супервізар Беларускай асацыяцыі псіхатэрапеўтаў Шыманскі С.А. (г. Брэст); псіхолаг вышэйшай катэгорыі Лявошка І.І. (г. Брэст); медыцынскі псіхолаг, псіханеўролаг, псіхіятр, урач-псіхатэрапеўт вышэйшай катэгорыі Рояк Л.Л. (г. Брэст); спецыялісты Цэнтра «Энергатон» Дземідзюк Р.Р. і Дзямчук А.М. (г. Брэст); поліграфолаг Захарчанка А.В. (г. Брэст); педагог-псіхолаг ДУА «Брэсцкі абласны цэнтр карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі» Рыбачук В.Г. (г. Брэст); магістр псіхалагічных навук Нікалаюк А.А. (г. Брэст). Усяго ў канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 170 чалавек.

У рамках канферэнцыі былі праведзены паказальныя выступленні супрацоўнікаў МНС, АМАП і байцоў парашутна-дэсантнай брыгады. Таксама ўвазе гасцей быў прадстаўлены спецаўтамабіль памежных войскаў з рэлаксацыйнай сістэмай.

Кафедра псіхалогіі

Падзяліцца: