-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
І зноў радуецца пераможны май
9 мая ўся краіна пачула голас Юрыя Левітана: «8 мая 1945 года ў Берліне прадстаўнікамі германскага вярхоўнага камандавання падпісаны акт аб безагаворачнай капітуляцыі германскіх узброеных сіл... Германія цалкам разгромлена... Вечная слава героям, якія загінулі ў баях за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы». І вось ужо 74 гады ў нашай краіне ў гэты дзень праводзяцца святочныя мерапрыемствы. У Брэсце самае маштабнае – шматтысячнае шэсце ў мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой». Тон яму задае аркестр.
Студэнты і работнікі нашага ўніверсітэта штогод далучаюцца да калоны. Кіраўніцтва БрДУ, дэканы, выкладчыкі, супрацоўнікі структурных падраздзяленняў, валанцёры, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў і лідары студэнцкага самакіравання аддаюць даніну памяці тым, хто каваў Вялікую Перамогу.
Традыцыйна ў авангардзе калоны – ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. На іх вачах – заўсёды слёзы, што адначасова сімвалізуюць горыч страт і радасць Перамогі.
У Брэсцкай крэпасці калону сустракала рота ганаровай варты. Затым з вынасу Сцяга Перамогі пачаўся мітынг, адбылося ўскладанне кветак да Вечнага агню, мітынгоўцы хвілінай маўчання ўшанавалі памяць тых, хто змагаўся за мір, вясну, жыццё.
Слаўнай даце быў прысвечаны і шэраг мерапрыемстваў у нашым універсітэце. Самыя важныя і кранальныя, вядома, сустрэчы з ветэранамі. Мы ведаем вайну толькі па чорна-белай фотахроніцы кінафільмаў і па песнях, якія ўздымалі баявы дух салдат, а ветэраны на сабе адчулі ўвесь жах суровых 1941–1945 гг.
Ветэраны, абараніўшы зямлю ў жорсткай сутычцы з ворагам, падарылі нам мірнае неба. У майскія дні яно заўсёды рознае: то хмурнае, то сонечнае, – словам, як само жыццё. І ў гэты час года, узіраючыся ў бязвоблачную вышыню, мы ўспамінаем шчаслівыя падзеі, будуем планы і марым. Марым, не як гэта часта бывае, аб кар’ерным росце або матэрыяльным дабрабыце, а аб міры на беларускай зямлі. А яшчэ, скіроўваючы погляд у нябёсы, дзякуем дзядам і прадзедам за тое, што яны ўласнай кроўю паказалі каштоўнасць міру. Маладое пакаленне схіляецца перад гераізмам ветэранаў, славіць іх подзвіг і памятае тых, каму давялося сутыкнуцца з музыкай цішыні ў імя мірнага неба над роднай краінай. Подзвігу народа жыць у стагоддзях.
Юлія Воўк, студэнцкі клуб