II Фестываль творчасці дзяцей працаўнікоў БрДУ імя А.С.Пушкіна

Другі год запар прафкам працаўнікоў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна сумесна са студэнцкім клубам арганізавалі і правялі 3 чэрвеня 2014 года II Фестываль творчасці дзяцей працаўнікоў універсітэта, прысвечаны Дню абароны дзяцей.

У гэтым годзе амаль удвая павялічылася колькасць заявак, пададзеных на ўдзел у фестывалі. 47 дзяцей працаўнікоў універсітэта прынялі ўдзел у выставе мастацкіх прац і канцэрце. Акрамя таго, дзеці запрасілі на фестываль сваіх сяброў і творчыя калектывы, у якіх танцуюць.

На выставу дзеці прадставілі творчыя працы, зробленыя сваімі рукамі: малюнкі, вырабы з прыроднага матэрыялу, бісеру, паперы.

Удзельнікі канцэрта – дзеці ад 4 да 16 гадоў – выдатна спявалі, танцавалі і чыталі вершы.

Прафкам працаўнікоў уручыў падарункі ўсім удзельнікам фестывалю.

Л.Б.Чэлышава,
старшыня прафкама працаўнікоў

Падзяліцца: