-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
II Рэспубліканскі навукова-практычны семінар з міжнародным удзелам «Актуальныя пытанні дапамогі асобы ў крызісных станах»
14–15 сакавіка 2018 года на базе псіхолага-педагагічнага факультэта ўстановы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна» прайшоў II Рэспубліканскі навукова-практычны семінар з міжнародным удзелам «Актуальныя пытанні дапамогі асобы ў крызісных станах». У семінары прынялі ўдзел супрацоўнікі псіхалагічных падраздзяленняў МНС, органаў унутраных спраў, следчага камітэта, памежнай службы Рэспублікі Беларусь, псіхолагі аддзялення медыцынскай рэабілітацыі Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі г. Мінска, дактары-рэабілітолагі медыцынскіх устаноў г. Брэста, навуковыя супрацоўнікі ДУА «Інстытут памежнай службы Рэспублікі Беларусь», ДУА «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь», ДУА «Універсітэт грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь», ДУА «Акадэмія МУС Рэспублікі Беларусь», Цэнтра псіхалагічнага забеспячэння МУС Рэспублікі Беларусь, дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь, камандаванне 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады.
У рамках абмену вопытам у пытаннях псіхалагічнай падрыхтоўкі розных катэгорый спецыялістаў да прафесійнай дзейнасці ў экстрэмальных і надзвычайных сітуацыях прайшлі тэматычныя майстар-класы, прэзентацыі і дыскусіі. Сваім вопытам падзяліліся не толькі псіхолагі, якія працуюць у сілавых структурах, але і вядучыя навукоўцы Рэспублікі Беларусь, Украіны, Расіі, Польшчы.
Для ўдзельнікаў семінара і студэнтаў універсітэта быў арганізаваны дэманстрацыйны паказ тэхналогіі выкарыстання «псіхометра» ў органах памежнай службы, работы кінолагаў батальёна міліцыі і пагранатрада г. Брэста.