III адкрыты турнір па міні-футболе сярод замежных студэнтаў

10 сакавіка ў рамках Фестывалю замежных навучэнцаў прайшоў III адкрыты турнір Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна па міні-футболе сярод замежных студэнтаў. У гэтым годзе наш універсітэт прадстаўлялі дзве зборныя каманды студэнтаў Туркменістана. Таксама ў турніры ўдзельнічала каманда туркменскіх студэнтаў БрДТУ і, па традыцыі, зборная каманда УУС Брэсцкага аблвыканкама.

На цырымоніі ўрачыстага адкрыцця з прывітальным словам выступілі прарэктар па выхаваўчай і сацыяльнай працы Т.В. Сакалова і начальнік аддзела па грамадзянстве і міграцыі УУС Брэсцкага аблвыканкама У.А. Томашаў.

Спаборніцтвы абслугоўвалі: галоўны суддзя – рэферы ФІФА С.П. Шмолік, галоўны сакратар В.А. Школьнікаў, а таксама слухачы «Школы маладога арбітра па футболе» – Круш Кірыл (факультэт фізічнага выхавання), Молаш Аляксандр (факультэт фізічнага выхавання) і Аляксандр Варанавец (фізіка-матэматычны факультэт).

У выніку напружанай барацьбы месцы размеркаваліся наступным чынам:

  • 1 месца – зборная УУС;
  • 2 месца – зборная туркменскіх студэнтаў БрДТУ;
  • 3 месца – зборная туркменскіх студэнтаў нашага ўніверсітэта.

Спартыўны клуб,
кафедра фізічнай культуры

Падзяліцца: