-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
III Рэспублiканская навукова-практычная канферэнцыя «Камунікатыўная прастора і інфармацыйнае поле ў мове і маўленчай дзейнасці»
12 красавіка 2018 года на псіхолага-педагагічным факультэце прайшла III Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Камунікатыўная прастора і інфармацыйнае поле ў мове і маўленчай дзейнасці», арганізаваная кафедрай агульнаадукацыйных дысцыплін і методык іх выкладання.
Мэта мерапрыемства заключалася ў аналізе вынікаў навуковых даследаванняў вучоных, спецыялістаў-практыкаў, маладых даследчыкаў па праблемным полі канферэнцыі, у абмене навуковымі вынікамі, даследчым вопытам.
З вітальным словам да ўдзельнікаў і гасцей канферэнцыі звярнуліся дэкан псіхолага-педагагічнага факультэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Святлана Серафімаўна Кацэвіч і загадчык кафедры агульнаадукацыйных дысцыплін і методык іх выкладання, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Галіна Міхайлаўна Канцавая.
Канферэнцыя, злучыўшы шырокі спектр навуковых інтарэсаў, аб’яднала вучоных, выкладчыкаў ВНУ, аспірантаў, настаўнікаў і студэнтаў. Спектр праблем, якія абмяркоўваліся як на пленарным, так і на шасці секцыйных пасяджэннях, быў рознабаковым і шырокім. Дакладчыкамі былі закрануты праблемы тэксту і дыскурсу, мастацтва слова і культуры маўлення, канцэптуалізацыі і катэгарызацыі рэчаіснасці/рэальнасці ў мове і маўленні, паэтычнага аспекту слова і рытарычнага плана маўлення, канструявання інстытуцыянальнай рэальнасці ў маўленні, граматнасці і кампетэнтнасці носьбітаў мовы і ўдзельнікаў камунікацы, структуры камунікатыўнай прасторы суб’екта маўлення, этасу слова і пафасу маўлення, канцэпту поля ў гуманітарных і прыродазнаўчых навуках і інш.
Абмеркаванне дакладаў было прадуктыўным і інфармацыйным. Канферэнцыя паспрыяла інтэнсіўнаму абмену думкамі і ўмацаванню сувязяў паміж навукай і практыкай.
Змястоўныя даклады, навуковыя дыскусіі пакінулі самыя добрыя ўражанні ва ўсіх удзельнікаў. Па выніках працы навукова-практычнай канферэнцыі будзе выдадзены зборнік матэрыялаў.
Арганізацыйны камітэт выказвае шчырую ўдзячнасць усім удзельнікам канферэнцыі (толькі сумеснымі намаганнямі ў ходзе канструктыўнага і зацікаўленага дыялогу магчыма знайсці аптымальныя шляхі рашэння актуальных праблем) і запрашае даследчыкаў да супрацоўніцтва і ўдзелу ў канферэнцыі ў наступным годзе.
Кафедра агульнаадукацыйных дысцыплін і методык іх выкладання