-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Інфармацыйнае кафэ «Псіхічнае здароўе на працоўным месцы»
Працоўная дзейнасць карысная для псіхічнага здароўя, аднак неспрыяльная абстаноўка на працоўным месцы можа прывесці да фізічных і псіхічных расстройстваў.
Штогод 10 кастрычніка ва ўсім свеце праводзяцца мерапрыемствы ў рамках дня псіхічнага здароўя. Для педагагічных работнікаў інтэрнатаў студэнцкага гарадка спецыялісты сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы 11 кастрычніка правялі інфармацыйнае кафэ «Псіхічнае здароўе на працоўным месцы».
Мэтай мерапрыемства з’яўлялася прафілактыка псіхічнага здароўя работнікаў універсітэта ў сферы прафесійнай дзейнасці. У ходзе мерапрыемства актуалізаваліся веды ў галіне захавання і падтрымання фізічнага і псіхічнага здароўя чалавека, які працуе, разглядаліся пытанні прафілактыкі эмацыйнага выгарання, супрацоўнікі навучаліся прыёмам самарэгуляцыі.
Таксама ўдзельнікам інфармацыйнага кафэ было прапанавана прайсці тэставанне для вызначэння ўзроўню стрэсаўстойлівасці, стрэсагеннасці жыцця. На завяршэнне мерапрыемства педработнікі інтэрната сумесна з педагогам-псіхолагам вызначылі формы і тэхнікі барацьбы са стрэсамі на працоўным месцы, а таксама атрымалі практычныя рэкамендацыі па падтрыманні эмацыйнага камфорту.
Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба