-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Інфармацыйная сустрэча «Пра здаровую і карысную ежу»
Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба ўніверсітэта сумесна з ДУ «Брэсцкі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя» працягваюць рэалізоўваць сацыяльны праект «Здаровае пакаленне». 16 кастрычніка адбылося чарговае мерапрыемства ў рамках праекта, прымеркаванае да Сусветнага дня здаровага харчавання, – інфармацыйная сустрэча «Пра здаровую і карысную ежу». У мерапрыемстве ўзялі ўдзел студэнты геаграфічнага, біялагічнага і гістарычнага факультэтаў.
Педагог-псіхолаг сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы Наталля Сяргееўна Ануфрыкава расказала пра важнасць правільнага харчавання ў жыцці сучаснай моладзі і актуалізавала веды студэнтаў пра наступствы ўжывання шкодных прадуктаў.
Загадчык аддзялення інфармацыйнага забеспячэння аддзела грамадскага здароўя ДУ «Брэсцкі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя» Валянціна Сяргееўна Машэнская расказала навучэнцам аб прынцыпах правільнага харчавання, узаемасувязі розных аспектаў здаровага харчавання, складзе прадуктаў, іх спалучэнні, узаемадзеянні і засваяльнасці.
Дзякуючы экспрэс-дыягностыцы, праведзенай псіхолагам Ірынай Анатольеўнай Жарко навучэнцы змаглі даведацца, ці парушаны іх харчовыя паводзіны, ці існуе залежнасць ад ежы, якія магчымыя прычыны парушэння харчовых паводзін і шляхі іх карэкцыі.
Дарагія студэнты і калегі! Правільнае харчаванне дапамагае пазбавіцца ад шматлікіх захворванняў, дае масу энергіі і пазітыву, а таксама зусім іншае адчуванне свайго цела. Змяняючыся фізічна, Вы непазбежна пачынаеце мяняцца і развівацца эмацыйна.
Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба