Iнтэрактыўны перапынак «Размаўляй па-беларуску»

22 лютага 2017 года ва ўніверсітэце адбыўся інтэрактыўны перапынак «Размаўляй па-беларуску», прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. Арганізатарамі свята выступіў аддзел выхаваўчай работы з моладдзю.

Дзяўчаты з філалагічнага факультэта у нацыянальных касцюмах – удзельніцы валанцёрскага атраду «Добрае сэрца» – прапанавалі ўсім жадаючым прыняць удзел у інтэрактыўным перапынку: папрактыкавацца ў перакладзе слоў з рускай мовы на беларускую, адгадаць загадкі, назваць па-беларуску прадметы мэблі, гардэробу, беларускія стравы, прачытаць вершы на роднай мове, назваць пісьменніка, які напісаў гэты верш, і інш. На працягу мерапрыемства гучалі беларускамоўныя песні.

Усіх ўдзельнікаў інтэрактыўнага перапынку чакаў салодкі пачастунак.

Аддзел выхаваўчай работы з моладдзю

Падзяліцца: