-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
IV Рэспубліканскі студэнцкі форум
2–4 мая 2014 года ва ўніверсітэце праходзіў IV Рэспубліканскі студэнцкі форум пры фінансавай і арганізацыйнай падтрымцы дабрачыннага фонду “Дапаможам ім жыць” (Італьянская Рэспубліка).
У форуме прынялі ўдзел студэнты дзевяці ўніверсітэтаў Рэспублікі Беларусь, уключаючы нашу alma mater. Са словамі-пажаданнямі да студэнтаў, выкладчыкаў, якія суправаджаюць беларускія дэлегацыі, італьянскіх гасцей звярнуліся рэктар універсітэта, доктар педагагічных навук, прафесар Ганна Мікалаеўна Сендзер, заснавальнік дабрачыннага фонду “Дапаможам ім жыць” Фабрыцыа Пачыфічы і фінансавы дырэктар фонду Лучана Браконі.
На “IV Рэспубліканскім студэнцкім форуме – 2014” у межах конкурсу сацыяльных праектаў дэкан сацыяльна-педагагічнага факультэта, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Надзея Аляксандраўна Леанюк і выкладчыкі кафедры сацыяльнай працы сацыяльна-педагагічнага факультэта Таццяна Васільеўна Сакалова і Вікторыя Віктараўна Саўчук прадставілі вынікі першага года рэалізацыі праекта “У маёй руцэ твая рука”, накіраванага на аказанне сацыяльна-псіхалагічнай падтрымкі дзецям з парушэннямі апорна- рухальнага апарату. Вынікі іх працы адзначаны першай прэміяй, якая заснавана дабрачынным італьянскім фондам “Дапаможам ім жыць” і складае 3000 еўра.
У конкурсе “Студэнт года – 2014” студэнтка 4-га курса геаграфічнага факультэта Юлія Бусько заняла другое месца і была ўзнагароджана прэміяй, выдзеленай італьянскім фондам “Дапаможам ім жыць” у памеры 1000 еўра. Дапамогу Юліі ў падрыхтоўцы да конкурсу аказалі старшыня прафсаюзнага камітэта студэнтаў універсітэта Іна Аляксееўна Жак і намеснік дэкана геаграфічнага факультэта па выхаваўчай працы Вольга Антонаўна Мазец.
Пасля заканчэння форуму ўсім беларускім студэнтам, якія не маюць бацькоў, а таксама студэнтам з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ўручаны спецыяльныя стыпендыі фонду.
Праграма форуму была насычанай і разнастайнай. Акрамя вышэй названых мерапрыемстваў, яна ўключала ў сябе экскурсію, дабрачынную акцыю “Дзень чырвонага носа!”, канцэртную праграму і вечар дружбы.
Дзякуем за дапамогу і падтрымку ў арганізацыі «IV Рэспубліканскага студэнцкага форуму – 2014» рэктару БрДУ імя А.С.Пушкіна Ганне Мікалаеўне Сендзер, прарэктару па выхаваўчай і сацыяльнай працы Інзе Генадзьеўне Матыцынай, дэкану сацыяльна-педагагічнага факультэта Надзеі Аляксандраўне Леанюк, старшыні прафкама студэнтаў універсітэта Іне Аляксееўне Жак, выкладчыкам кафедры сацыяльнай працы сацыяльна-педагагічнага факультэта Таццяне Васільеўне Сакаловай і Вікторыі Віктараўне Саўчук; заснавальніку італьянскага фонду “Дапаможам ім жыць” Фабрыцыа Пачыфічы, прэзідэнту фонду Марцыа Арталані, фінансаваму дырэктару фонду Лучана Браконі; прадстаўніцтву італьянскага фонду “Дапаможам ім жыць” у г. Мінску і асабіста Вользе Міхайлаўне Ганжы і Алене Іванаўне Смялкоўскай.
Т.В.Сакалова, І.А.Жак