Ізноў на п’едэстале!

16 і 17 лютага Магілёў прымаў адзін з галоўных стартаў Каралевы спорту – Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы ў памяшканнях. Годна выступілі нашы вопытныя спартсмены і не менш амбіцыйныя маладыя ўдзельнікі: студэнт пятага курса факультэта фізічнага выхавання Зданевіч Арсеній заняў II месца ў бегу на 60 м з бар’ерамі, а студэнтка першага курса гэтага ж факультэта Рапека Яна заняла I месца ў эстафетным бегу 4*400 м.

Таксама 16 і 17 лютага ў Мінску прайшоў XXII Міжнародны турнір катэгорыі «А» «Адкрыты Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па самба на прызы прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», на якім студэнт 1 курса факультэта фізічнага выхавання Гарбаты Аляксандр упэўнена перайграў у фінале свайго саперніка з Украіны і заняў ганаровае першае месца ў вагавой катэгорыі 90 кг.

Інфармацыю падрыхтавала Ірына Кузьміч (філалагічны факультэт)
па матэрыялах БФЛА, факультэта фізічнага выхаванне і спартклуба

Падзяліцца: