-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Каардынацыйная сустрэча TEMPUS - CoMоLTE
8-9 кастрычніка 2014 года ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна на факультэце замежных моў адбылася каардынацыйная сустрэча ў межах праекта TEMPUS “Consortium for Modern Language Teacher Education”. У гэтай сустрэчы прынялі ўдзел каардынатары, якія прадстаўлялі ўніверсітэты-партнёры: БрДУ імя А.С. Пушкіна (Беларусь), БДУ (Беларусь), Інстытут нямецкіх даследаванняў (IfD), Універсітэт імя Людвіга-Максіміліяна (Германія), Універсітэт Даларна (Швецыя), Універсітэт замежных моў (Азербайджан). На сустрэчы былі падведзены вынікі першага этапу рэалізацыі праекта, абмяркоўвалася тэматычнае напаўненне модуляў, аптымальная структура вучэбных планаў магістарскай праграмы з улікам нацыянальнай спецыфікі адукацыйных сістэм дзяржаў-удзельнікаў праекта, магчымасці on-line-узаемадзеяння ўніверсітэтаў-партнёраў, а таксама план работы на 2015 год.
Мерапрыемствы ў межах праекта CoMоLTE цікавыя не толькі для выкладчыкаў факультэта замежных моў БрДУ, але і для студэнтаў, якія ўжо на пачатковым этапе актыўна ўключыліся ў працу. Так, у верасні-кастрычніку 2014 года студэнты 207 групы пад кіраўніцтвам А.А. Бурава, старшага выкладчыка кафедры нямецкай філалогіі, удзельнічалі ў міжнародным пілотным праекце “Анімацыі ў граматыцы нямецкай мовы”, мэтай якога была апрабацыя вучэбна-метадычных і дыдактычных матэрыялаў, распрацаваных доктарам Феранам Зюнье (Ferran Suner ) (Універсітэт імя Людвіга-Максіміліяна Мюнхен (Германія). Гэтыя матэрыялы прадстаўлены ў выглядзе камп’ютарных анімацый, пры дапамозе якіх можна сфакусіраваць увагу студэнтаў на семантыцы і вобразнасці граматычных з’яў. Анімацыйныя матэрыялы з’яўляюцца метадычным дапаможнікам для комплекснай трэніроўкі ўвагі і ўдасканалення лінгвістычнай кампетэнцыі тых, хто вывучае нямецкую мову як замежную. Прадстаўленае такім чынам камунікатыўна-арыентаванае навучанне граматыцы дазваляе павысіць матывацыю, а таксама пашырае экспрэсіўныя магчымасці маўлення і надае натуральнасць выказванням навучэнцаў у вучэбных умовах.
Кафедра нямецкай філалогіі