Кафедра анатоміі, фізіялогіі і бяспекі чалавека правяла ўніверсітэцкія мерапрыемствы, прысвечаныя Сусветнаму дню барацьбы са СНІДам

1 снежня 2017 года ў галоўным корпусе БрДУ імя А.С. Пушкіна адбылася ўніверсітэцкая студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Моладзь супраць СНІДу», арганізаваная кафедрай анатоміі, фізіялогіі і бяспекі чалавека факультэта фізічнага выхавання і прысвечаная Сусветнаму дню барацьбы са СНІДам. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі 7 факультэтаў універсітэта (усяго 121 студэнт) і было заслухана 90 дакладаў, у тым ліку факультэт фізічнага выхавання – 47 студэнтаў (23 даклады), геаграфічны – 18 (15), псіхолага-педагагічны – 14 (14), сацыяльна-педагагічны – 14 (14), фізіка-матэматычны – 14 (11), замежных моў – 12 (11), біялагічны – 2 (2). Лепшыя даклады прадставілі: Гусейнаў Раман Юсіфавіч (геаграфічны факультэт, 2 курс), Пішчык Ганна Генадзьеўна (фізіка-матэматычны факультэт, 1 курс), Супрун Наталля Міхайлаўна (псіхолага-педагагічны факультэт, 1 курс), Антонік Аляксандра Мікалаеўна (факультэт замежных моў, 1 курс), Лукашэнка Кацярына Андрэеўна (факультэт фізічнага выхавання, 3 курс).

Акрамя гэтага, у гэты ж дзень у фае галоўнага корпуса ўніверсітэта адбыўся конкурс сацыяльных плакатаў «Мой грамадзянскі абавязак – сказаць «НЕ» распаўсюджванню ВІЧ!». Арганізатарамі конкурсу выступілі выкладчыкі кафедры анатоміі, фізіялогіі і бяспекі чалавека Галавач М.В., Раменка І.Р., Расохіна А.А., Блоцкая А.С. Студэнты факультэта фізічнага выхавання, факультэта замежных моў і біялагічнага факультэта прадставілі на конкурс 21 плакат.

Галавач М.В., дацэнт кафедры анатоміі, фізіялогіі і бяспекі чалавека

Падзяліцца: