Кафедра – школа: ад тэорыі да практыкі

22 снежня 2018 года на філалагічным факультэце адбыўся гарадскі вучэбна-метадычны семінар «Кафедра – школа: ад тэорыі да практыкі», у якім прынялі ўдзел выкладчыкі кафедры рускай літаратуры і журналістыкі і настаўнікі сярэдніх агульнаадукацыйных устаноў г. Брэста і вобласці. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі кафедра рускай літаратуры і журналістыкі і Рускі культурна-адукацыйны цэнтр імя А.С. Пушкіна.

Праблемнае поле семінара склалі наступныя пытанні: формы ўзаемадзеяння кафедры і школы, кадравае забеспячэнне адукацыйных устаноў г. Брэста, шляхі і формы прафарыентацыйнай працы з вучнямі, іміджавыя стратэгіі сучаснай філалагічнай адукацыі.

У рамках семінара таксама прайшоў круглы стол, падчас якога былі выпрацаваны прапановы па ўдасканаленні працэсу падрыхтоўкі даследчых работ навучэнцаў.

Кафедра рускай літаратуры і журналістыкі

Падзяліцца: