-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Кафедра – школа: ад тэорыі да практыкі
13 снежня 2019 года на філалагічным факультэце адбыўся традыцыйны гарадскі вучэбна-метадычны семінар «Кафедра – школа: ад тэорыі да практыкі». У мерапрыемстве ўзялі ўдзел выкладчыкі кафедры рускай літаратуры і журналістыкі і настаўнікі сярэдніх агульнаадукацыйных устаноў Брэста і вобласці.
Праблемнае поле семінара склалі наступныя пытанні: іміджавыя стратэгіі сучаснай філалагічнай адукацыі, кадравае забеспячэнне адукацыйных устаноў Брэста, праблемы падрыхтоўкі навукова-даследчых работ вучняў і інш.
У межах семінара прайшоў круглы стол «Шляхі і формы прафарыентацыйнай працы з навучэнцамі», дзе абмяркоўваліся перспектывы філалагічнай адукацыі ў сучасным грамадстве. Падчас гутаркі былі выпрацаваны прапановы па актуалізацыі асноўных напрамкаў прафесійнага самавызначэння навучэнцаў.
Таксама праграма семінара ўключала адкрытае пасяджэнне інтэлектуальнага клуба «Дэбаты» «Пушкін – наша ўсё», у межах якога навучэнцы Брэсцкага абласнога ліцэя імя П. М. Машэрава разам са студэнтамі філалагічнага факультэта ў гульнявой форме спасцігалі майстэрства вядзення дыскусіі. Больш пераканаўчымі былі аргументы каманды студэнтаў, якая і стала пераможцам дэбатаў.
Завяршылася мерапрыемства словамі вядучай дэбатаў, дацэнта кафедры рускай літаратуры і журналістыкі Людмілы Садко, якая пажадала маладым прамоўцам ніколі не спыняцца на дасягнутым і заўсёды дабівацца сваёй мэты.
Навумчык Анастасія,
спецыяліст кафедры рускай літаратуры і журналістыкі