-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Каманда БрДУ будзе прадстаўляць Брэсцкую вобласць на рэспубліканскім этапе спаборніцтваў «Студэнты. Бяспека. Будучыня»
12 красавіка 2019 года на базе Пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Рэспублікі Беларусь адбыліся спаборніцтвы «Студэнты. Бяспека. Будучыня» паміж ўстановамі вышэйшай адукацыі Брэсцкага рэгіёна.
У склад каманды нашага ўніверсітэта ўвайшлі студэнты геаграфічнага факультэта: Аляксандра Булахава, Яўген Карасцялёў, Кацярына Сыч, Ганна Кандрацюк і студэнты факультэта фізічнага выхавання: Дар’я Струкава, Максім Малашкевіч, Данііл Аніськевіч, Яўген Праскура, Кірыл Міхальчук і Аляксандр Галушка.
Адкрыў спаборніцтвы творчы конкурс «Шлягер бяспекі», дзе кожная каманда прадэманстравала свае крэатыўнасць і арыгінальнасць. Заваяваўшы III месца, мы не расстроіліся – наадварот, у нас з’явіўся стымул быць больш актыўнымі і смелымі, каб стаць пераможцамі ў выніковым заліку.
На этапе «Студэнцкі праект» Аляксандра Булахава расказала аб праведзенай працы з насельніцтвам і прынесла камандзе ганаровае I месца.
Пасля творчай часткі ўдзельнікі каманды спаборнічалі ў інтэлектуальным конкурсе «Знаўцы АБЖ». Адказаўшы на 50 пытанняў, мы ўпэўнена перайшлі да новых выпрабаванняў.
Спартыўны блок уключаў некалькі этапаў:
- «Выратавальная эстафета» – I месца;
- «НС у падземным пераходзе» – I месца;
- «ДТЗ» – I месца;
- «Калодзеж» – III месца;
- «Аказанне першай дапамогі» – I месца;
- «Здарэнне ў кватэры» – І месца.
Пасля падліку балаў каманда нашага ўніверсітэта стала пераможцам. З 29 красавіка па 4 мая мы будзем прадстаўляць вобласць на рэспубліканскім этапе конкурсу.
Выказваем падзяку арганізатарам і нашаму ўніверсітэту
за магчымасць праявіць свае веды на такім высокім узроўні!
Аляксандра Булахава (геаграфічны факультэт)