-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Каманда БрДУ ў фінале рэспубліканскага конкурсу «Студэнты. Бяспека. Будучыня»
Рэспубліканскі этап конкурсу МНС па асновах бяспекі жыццядзейнасці «Студэнты. Бяспека. Будучыня» праходзіў – ужо ў сёмы раз – з 28 красавіка да 3 мая. БрДУ на ім прадстаўлялі студэнты факультэта фізічнага выхавання і геаграфічнага факультэта. Іх падрыхтоўкай разам з нашым універсітэтам займалася ўпраўленне агітацыі і прапаганды МНС. На працягу некалькіх дзён нашым навучэнцам удавалася ўтрымлівацца ў топ-3. Па выніках спаборніцтваў наша каманда ўвайшла ў пяцёрку лепшых.
Першы дзень спаборніцтваў пачаўся з конкурсу «Знаўцы АБЖ», накіраванага на праверку тэарэтычных ведаў аб паводзінах пры няштатных сітуацыях. Наступны этап – творчы. У конкурсе «Шлягеры бяспекі» ўдзельнікі праявілі артыстызм і арыгінальнасць. Апошняе выпрабаванне дня – конкурс на лепшы відэаролік.
Другі дзень конкурсу быў адзначаны ўрачыстым адкрыццём. Першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Худалееў пажадаў усім удзельнікам поспеху. Каму больш за ўсё шанцавала ў гэты дзень, паказалі выпрабаванні «Пераадоленне паласы перашкод» і «НС тэхнагеннага характару».
На думку ўдзельнікаў конкурсу, самы складаны спаборніцкі дзень – трэці. Яны гавораць, напэўна, так і павінна быць, калі канкурсанты ўжо цалкам «разагрэліся», бо перад фіналам сілы пачнуць іх пакідаць. «Сцежка выжывання» ўключала ў сябе транспартаванне пакрышак розных памераў з аднага пункта ў іншы, пераадоленне умоўных абрываў, хадзьба па бервяне, развядзенне вогнішча і іншыя выпрабаванні.
У чацвёрты дзень удзельнікаў чакалі не менш цікавыя спаборніцтвы. Конкурс «НС на вадзе» складаўся з некалькіх этапаў. Ён заключаўся ў выратаванні ўмоўнага пацярпелага і выяўленні небяспечнага грузу на паверхні вады. На этапе «Аказанне першай дапамогі» ўдзельнікі атрымалі па адной сітуацыйнай задачы, у межах якой ратавалі ўмоўнага пацярпелага дзякуючы сваім пазнанням у медыцыне.
Дыскатэка і спартыўнае свята «Спорт. Дружба. Выратавальная служба», што адбыліся ў межах спаборніцтваў, далі ўдзельнікам магчымасць адпачыць вечарам, каб раніцай з новымі сіламі ўступіць у напружаную барацьбу за званне самай мэтанакіраванай каманды і самых лепшых знаўцаў бяспекі.
У пяты дзень прайшло ўрачыстае закрыццё мерапрыемства. Узнагароджвалі ўдзельнікаў міністр адукацыі Ігар Карпенка і міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка. А папярэднічаў гэтай урачыстасці круглы стол з прадстаўнікамі ўлады, падчас якога канкурсанты прадставілі свае «Студэнцкія праекты».
Удзельнікі спаборніцтваў даўно ўспрымаюць гэтае мерапрыемства шырэй, чым проста конкурс: для іх гэта яшчэ і зносіны, набыццё новых сяброў і карыснае правядзенне часу.
Юлія Воўк, студэнцкі клуб