Каманда: тэхналогія поспеху

17 верасня 2014 года на базе Цэнтра экалогіі аддзела «Аграбіялогія» супрацоўнікі сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы арганізавалі і правялі для студэнтаў з ліку актыву першакурснікаў вяровачны тымбілдынг «Каманда: тэхналогія поспеху».

46 прадстаўнікоў усіх факультэтаў нашага ўніверсітэта актыўна ўключыліся ў працу семінара. Студэнты-першакурснікі ўдзельнічалі ў выкананні вяровачных практыкаванняў і гульняў, з энтузіязмам і стараннасцю спраўляліся з перашкодамі, творча падыходзілі да вырашэння пастаўленых задач.

Удзел у семінары пасадзейнічаў развіццю даверу паміж студэнтамі, разумення і прыняцця індывідуальных асаблівасцей адзін аднаго. Навучэнцы змаглі праявіць свае лідарскія якасці. Самае галоўнае – у актывістаў-першакурснікаў  узнікла жаданне працягваць сумесную дзейнасць.

Такой добрай атмасферы паспрыяла, вядома, і сама абстаноўка – разнастайнасць і прыгажосць унікальных дрэў, дэкаратыўных раслін і кустоў на тэрыторыі дэндрарыя.

Выказваем падзяку працаўнікам Цэнтра экалогіі за іх гасціннасць.

Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба

Падзяліцца: