Камандаўтваральныя трэнінгі ў рамках спартыўнага свята «Верасень спорту і здароўя»

Уменне працаваць у камандзе з’яўляецца адным з важных якасцяў сучаснага спецыяліста. З гэтай мэтай праводзяцца розныя камандаўтваральныя трэнінгі. 6-7 верасня ў падобным мерапрыемстве ў рамках спартыўнага свята «Верасень спорту і здароўя» прынялі ўдзел студэнты геаграфічнага і біялагічнага факультэтаў. Арганізатарам майстар-класа стала старшы выкладчык кафедры фізічнай культуры, нам. дэкана па спартыўна-масавай працы на біялагічным факультэце Кацярына Ігараўна Гурына.

Рабятам неабходна было зладжана выканаць мноства заданняў. Напрыклад, выкарыстоўваючы толькі адно слова ад кожнага з удзельнікаў, правесці свайго аднакурсніка па «Мінным полі» або ж у парах па паралельных вяроўках закінуць шар у кошык.

Падзяліцца: