-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Канферэнцыя «Актуальныя праблемы грамадзянска-патрыятычнага выхавання студэнцкай моладзі»
«Вайной украдзенае дзяцінства…» – гэта фраза з’яўляецца назвай унікальнага даследчага праекта, ініцыіраванага Дыскусійным клубам БрДУ імя А.С.Пушкіна. У межах праекта студэнты нашага ўніверсітэта збіраюць, сістэматызуюць і аналізуюць успаміны людзей, чыё дзяцінства выпала на гады Вялікай Айчыннай вайны.
У межах гэтага праекта 7 мая 2014 года ва ўніверсітэце адбылася ўжо стаўшая традыцыйнай універсітэцкая студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Актуальныя праблемы грамадзянска-патрыятычнага выхавання студэнцкай моладзі», прысвечаная 69-гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Арганізатарамі выступілі кафедра філасофіі і Дыскусійны клуб БрДУ імя А.С.Пушкіна. У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты розных факультэтаў.
Перад студэнтамі выступіў загадчык кафедры філасофіі П.П.Крусь, які стварыў асаблівую атмасферу камерных зносін і даверу. Павел Паўлавіч падкрэсліў, што неабходнасць помніць пра жахі і ахвяры вайны задае сучаснаму чалавецтву задачу ўсведамлення, асэнсавання прычын агрэсіі і насілля. Толькі ўсведамленне гістарычных падзей дае чалавеку магчымасць не паўтараць трагічных памылак. Усвядоміўшы, адчуўшы святасць і недатыкальнасць чалавечага жыцця, чалавек сапраўды становіцца чалавекам. Гэтаму садзейнічаюць не толькі мерапрыемствы і праекты, якія закранаюць грамадзянска-патрыятычнае выхаванне, але і ўсе сацыяльна-гуманітарныя дысцыпліны, найперш філасофія. Сучасная цывілізацыя па-ранейшаму знаходзіцца ў небяспецы расчалавечвання, калі вялікая палітыка, эканоміка і тэхніка выступаюць больш важнымі асновамі быцця, чым канкрэтны чалавек, яго каштоўнасць у Сусвеце. Неабходна ўмацоўваць гуманітарнае вымярэнне як у культуры ў цэлым, так і ў кожным з нас. Чалавека павінна характарызаваць у першую чаргу яго чалавечнасць.
Выступленні студэнтаў таксама нікога не аставілі раўнадушнымі. Вельмі эмацыянальнымі і інфармацыйна насычанымі сталі даклады Вікторыі Калацюк (2 курс фізіка-матэматычнага факультэта) (на фота), Наталлі Драбышэўскай (2 курс факультэта замежных моў), Вольгі Берднік (2 курс псіхолага-педагагічнага факультэта), Аляксандра Валынца (2 курс факультэта замежных моў).
Успаміны аб мінулым задаюць нам асаблівае ўспрыманне сягонняшняй рэальнасці – без выбухаў, кулямётных чэргаў, голаду, бамбёжак, без пастаяннага перажывання небяспекі, чакання смерці… Гістарычная памяць заклікае да нашага розуму: вайна не павінна паўтарацца!
В.М.Іванчына,
дацэнт кафедры філасофіі,
кіраўнік Дыскусійнага клуба