-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Канферэнцыя «Псіхалогія: крок у навуку»
27 лістапада 2014 г. на базе псіхолага-педагагічнага факультэта пад патранажам кафедры псіхалогіі, пры ўдзеле кафедры псіхалогіі развіцця адбылася рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя студэнтаў і магістрантаў «Псіхалогія: крок у навуку».
У канферэнцыі прынялі ўдзел студэнты і магістранты як Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, так і іншых ВНУ Рэспублікі Беларусь: Мінск – БДУ, БДПУ імя М. Танка, БДМУ, Інстытут памежнай службы Рэспублікі Беларусь; Гродна – ГрДУ імя Я. Купалы; Гомель – ГДУ імя Ф. Скарыны; Віцебск – ВДУ імя П.М. Машэрава; Баранавічы – БарДУ; Наваполацк – ПДУ. Таксама цікавасць да канферэнцыі праявілі прадстаўнікі шэрагу рэгіянальных ВНУ Расійскай Федэрацыі.
Усяго ў канферэнцыі прынялі ўдзел 124 студэнты і магістранты, падаўшы для азнаямлення студэнцкай навуковай супольнасці, маладым навукоўцам, навуковым кіраўнікам, псіхолагам і ўсім, хто цікавіцца псіхалогіяй, 122 даклады. Праблемнае поле канферэнцыі ўключала ў сябе аналіз найбольш актуальных праблем розных галін псіхалагічнай навукі і практыкі, якія знайшлі адлюстраванне ў выніках эмпірычных даследаванняў студэнтаў і магістрантаў. У прыватнасці, былі разгледжаны праблемы развіцця ў новых сацыякультурных умовах, цяжкасцей прафесійнага станаўлення спецыяліста, адыктыўных паводзін дзяцей і дарослых, значэння камп'ютарных тэхналогій у жыццядзейнасці сучаснага чалавека, сямейных адносін і інш.
Па матэрыялах канферэнцыі падрыхтаваны электронны зборнік, размешчаны ў вольным доступе на сайце ўніверсітэта на старонцы кафедры псіхалогіі ў раздзеле «Электронная бібліятэка кафедры»: «Зборнік канферэнцыі».
Арганізатары канферэнцыі