-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Кацярына Валадкевіч і Святлана Міхайлаўна Вінідзіктава – стыпендыяты Прэзідэнцкага спартыўнага клуба!
13 снежня 2017 года ў зале алімпійскай славы Нацыянальнага алімпійскага камітэта прайшло вельмі значнае ў жыцці маладых спартсменаў нашай краіны мерапрыемства – цырымонія ўручэння імянных пасведчанняў стыпендыятам Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. На 2018 год цэнтральным саветам Прэзідэнцкага спартыўнага клуба былі вызначаны рэкордныя 245 перспектыўных спартсменаў і трэнераў-выкладчыкаў.
На цырымоніі прысутнічаў увесь цвет беларускага спорту: 178 з 210 спартсменаў падымаліся на п’едэсталы кубкаў і чэмпіянатаў свету і/ці Еўропы ў розных узроставых групах. Найбольш яркія выступленні цяперашніх удзельнікаў праекта ў адыходзячым годзе былі адзначаны арганізатарамі конкурсу. Так, шматгадовыя стыпендыяткі клуба Крысціна Стараселец і Таццяна Клімовіч працягвалі дэманстраваць свой высокі клас, выйграўшы ў 2017 годзе чэмпіянат свету і чэмпіянат Еўропы сярод моладзі. Дарэчы, яны атрымаюць найбольшую стыпендыю (16720 рублёў у год), уключаючы надбаўку за прагрэс у выніках. Жаночая валейбольная каманда прабілася на п’едэстал юніёрскага чэмпіянату Еўропы. Прадстаўніцы пляжнай версіі дадзенага віду спорту Вікторыя Сакрэтава і Вікторыя Шалаеўская працягваюць прагрэсіраваць, дасягнуўшы ў гэтым годзе чвэрцьфіналу моладзевага чэмпіянату свету. Дзюдаіст Даніэл Мукетэ, лёгкаатлет Дзмітрый Набокаў і пяціборац Яраслаў Радзюк сталі наймацнейшымі на моладзевым кантынентальным форуме. Веласіпедыст Яўген Каралёк выйграў агульны залік Кубка свету ў трэкавай дысцыпліне «скрэтч». На юніёрскім першынстве Еўропы паспяхова выступілі беларускія лёгкаатлеты, дзе лепш за ўсіх сябе праявілі скакуны. У трайным скачку далей за ўсіх паляцела Віялета Скварцова, а Максім Недасекаў на рэкорднай для дадзенага турніру вышыні заваяваў залаты медаль.
Тым больш прыемна ўсведамляць, што сярод знакамітых чэмпіёнаў ёсць нашы студэнты і выкладчыкі. Гаворка ідзе пра студэнтку 1-га курса факультэта фізічнага выхавання Валадкевіч Кацярыну і яе трэнера, выкладчыка кафедры лёгкай атлетыкі, плавання і лыжнага спорту Вінідзіктаву Святлану Міхайлаўну. Нагадаем, што ў 2017 годзе Кацярына стала чэмпіёнкай X Міжнароднага турніру па кіданнях ў Наваполацку і чэмпіёнкай юніёрскага Чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы, які прайшоў 12-16 ліпеня ў Кеніі.
Жадаем Кацярыне і Святлане Міхайлаўне спартыўных поспехаў і прафесійнага росту!
Інфармацыю падрыхтавала Ірына Кузьміч (філалагічны факультэт)
па матэрыялах Прэзідэнцкага спартыўнага клуба і спартыўнага клуба БрДУ імя А.С. Пушкіна