-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Кірмаш беларускіх адукацыйных паслуг у Ашхабадзе
15-17 красавіка ў Ашхабадзе адбыўся кірмаш беларускіх адукацыйных паслуг. Мерапрыемства было арганізавана па ініцыятыве пасольства Беларусі ў Туркменістане. На кірмашы беларускія ВНУ прадставілі туркменскай моладзі свае паслугі ў галіне адукацыі. Беларускую дэлегацыю ўзначаліў першы намеснік міністра адукацыі Беларусі Вадзім Анатольевіч Богуш. У склад дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі 18 беларускіх ВНУ. Наш універсітэт прадстаўлялі дэкан факультэта давузаўскай падрыхтоўкі А.І. Мірская і загадчык кафедры агульнага і рускага мовазнаўства В.Б. Пераход. Падчас кірмашу ведаў беларуская дэлегацыя расказала пра ВНУ Беларусі, пра адукацыю, якую можна атрымаць у іх. У рамках кірмашу праводзілася субяседаванне з патэнцыяльнымі туркменскімі абітурыентамі.
Праграмай знаходжання была прадугледжана сустрэча з міністрам адукацыі Туркменістана Пурлі Агамырадавым, а таксама сустрэчы прадстаўнікоў беларускіх і туркменскіх навучальных устаноў. Адбылася рада кіраўнікоў вышэйшых навучальных устаноў Беларусі і Туркменістана.
Зараз у Беларусі навучаюцца больш за 9 тыс. туркменскіх студэнтаў. Частка з іх вучыцца па дзяржаўным і мэтавым наборы для працы на Гарлыкскім горна-абагачальным камбінаце па выпуску калійных угнаенняў, які знаходзіцца ў стане будаўніцтва.
Беларуска-туркменскае супрацоўніцтва ў галіне адукацыі ажыццяўляецца ў першую чаргу шляхам падрыхтоўкі кадраў у навучальных установах Беларусі для розных галін эканомікі Туркменістана. З гэтай мэтай Беларуссю і Туркменістанам падпісаны міжурадавыя пагадненні ў сферы адукацыі, пра ўзаемнае прызнанне дакументаў аб адукацыі, вучоных ступенях і званнях, пагадненне паміж міністэрствамі адукацыі Беларусі і Туркменістана аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі.
Развіваецца і супрацоўніцтва паміж ВНУ. Заключана больш за 10 міжвузаўскіх пагадненняў, 5 з якіх падпісаны ў час афіцыйнага візіту ў Беларусь Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава ў кастрычніку 2014 года.
Мірская А.І., Пераход В.Б