-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Клуб «Дыялог культур» запрасіў на Піліпаўскія вечары
«Беларуская гасціннасць у Піліпаўскія вечары» – пад такой назвай у межах працы клуба «Дыялог культур» 9 снежня адбылася вечарына, удзельнікамі якой сталі студэнты філалагічнага, фізіка-матэматычнага, геаграфічнага і біялагічнага факультэтаў, выкладчыкі, старшыня прафкама студэнтаў, госці з гандлева-тэхналагічнага каледжа. У назве вечарыны спалучыліся дзве асаблівасці: а) гасціннасць як асноўная рыса беларусаў і б) Піліпаўскі пост як традыцыя ў беларускай праваслаўнай культуры.
Шанаванне традыцый нашых продкаў, рэканструкцыя святаў і абрадаў, якія былі ўласцівы для беларусаў, з’яўляюцца для сучаснікаў, асабліва для моладзі, падмуркам для фарміравання нацыянальнай самасвядомасці. Арганізатары вечара паставілі мэту – далучыць студэнцкую моладзь да вытокаў беларускай традыцыйнай культуры, у якой святы, абрады, звычаі продкаў маюць вялікі гуманістычны сэнс.
Вечарына атрымалася творчай і цікавай. Месцам яе правядзення стаў універсітэтскі інтэрнат № 2. Зала не магла змясціць усіх жадаючых прысутнічаць на мерапрыемстве. Прэзентацыя «Кола святаў беларусаў» (аўтар і вядучая - Пальто Ксенія) пазнаеміла нас са святамі беларусаў, якія адзначаліся на працягу года ў залежнасці ад каляндара і працы на зямлі. Пра Піліпаўскі пост і яго адметнасці паведаміла Бянецкая Аксана. Студэнцкі тэатральны гурток «Ў-нескладовік» (філалагічны ф-т) прадставіў тэатралізацыю «Запрашаем на Піліпаўскія вячоркі». З замілаваннем расказала пра сваю «малую радзіму», гісторыю і сучаснасць вескі Моталь Крокун Святлана, зрабіўшы прэзентацыю «Моталь і мотальскія прысмакі».
Нашы продкі заўседы адпачывалі разам з песняй. У песнях раскрывалася душа народа, назвы песень раскрывалі каштоўнасці людзей. Таму наступная частка праграмы вечара мела назву: «Песня і праца побач жывуць!», у якой прагучалі цудоўныя беларускія песні: «Рэчанька», «Весачка мая», «Простыя словы» у выкананні студэнтаў Гапановіч Марыны, сясцер Паўлюкавец Аліны і Крысціны, Шахалевіча Сямена.
Другая дзея вечара перамясцілася ў гасцінную залу, у якой быў арганізаваны Кулінарны фэст «Бабуліны стравы ў Піліпаў пост». Універсітэцкім майстрам кулінарнай справы могуць пазайздросціць нават лепшыя знакамітыя кулінары. Студэнты дэманстравалі лепшыя свае кулінарныя вырабы, расказвалі пра рэцэпты страў. Да фэсту далучыліся навучэнцы гандлева-тэхналагічнага каледжа, сярод якіх будучыя бармэны і прафесійныя павары таксама паказалі свае ўменні ў прыгатаванні страў і сервіроўцы святочнага стала. Мы яшчэ раз пераканаліся, наколькі гасцінны беларускі чалавек, наколькі ен працавіты!
Хочацца выказаць вялікую падзяку ўсім студэнтам, выхавацелям інтэрната, якія ўключыліся ў падрыхтоўку вечарыны і вельмі добра яе правялі.
Леўчук З.С., дацэнт, кіраўнік клуба «Дыялог культур»