Кніжныя выставы, прысвечаныя Дню беларускага пісьменства

Кніжныя выставы чакаюць сваіх наведвальнікаў у бібліятэцы Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна. У гэтым годзе яны прысвечаны Дню беларускага пісьменства 4 верасня.

На паліцах можна знайсці творы вядомых беларускіх даследчыкаў і кнігавыдаўцоў, прыгожыя фотаальбомы з краявідамі нашай краіны, а таксама выданні, прысвечаныя мовазнаўству і вытокам беларускай мовы, сярод якіх «З гісторыі Беларусі», «Асветнікі і мысліцелі Беларусі», «З кніжнай спадчыны Беларусі», «Беларусь – зямля песняроў», «Мой Францыск Скарына», «Сучаснае беларускае слова», «Сучаснае народнае слова», а таксама шмат іншых.

Пазнаёміцца з гэтымі кнігамі можна на экспазіцыях: «Пісьменства і друк Беларусі – крыніца культуры і духоўнасці» (чытальная зала № 1), «Светачы зямлі Беларускай» (чытальная зала № 2), «Ад бяросты да інтэрнэта» (аўд. 206 вучэбнага корпуса № 1), а таксама «Скарбы сучаснага кнігавыдання» (аўд. 201 вучэбнага корпуса № 1).

Падзяліцца: