Конкурс-дэфіле «Стыль і мода-2017» на біялагічным факультэце

16 лістапада, напярэдадні Дня студэнта на біялагічным факультэце прайшоў конкурс-дэфіле «Стыль і мода-2017». Арганізатарам мерапрыемства выступіла кафедра хіміі.

Студэнты паказалі феерычныя калекцыі адзення ў авангардным стылі. Гледачы сустракалі авацыямі калекцыю ў стылі сафары. Офіснае, спартыўнае і вячэрняе адзенне ў стылі кэжуал зацікавіла сваёй прастатой і камфортам. Самы жаноцкі і вытанчаны, рамантычны стыль у вопратцы заўсёды ў модзе, заўсёды актуальны – і дызайнеры біялагічнага факультэта парадавалі сваёй рамантычнай калекцыяй.

Класічны стыль ніколі не выходзіць з моды. Ён – пачатак усіх модных павеваў, падмурак усіх стыляў. Элегантны, стрыманы, зручны і практычны, класічны стыль у вопратцы падкрэслівае ў чалавеку розум і дзелавітасць. Усе гэтыя характарыстыкі гледачы ўбачылі ў калекцыях класічнага адзення, паказаных студэнтамі 5 курса спецыяльнасці «Хімія. Біялогія», якія і сталі заслужанымі пераможцамі конкурсу-дэфіле «Стыль і мода-2017».

Н.С. Ступень, загадчык кафедры хіміі

Падзяліцца: