Конкурс «Квінта–2019» адбыўся

Універсітэцкі конкурс вакалістаў «Квінта–2019» праводзіўся ў рамках фестывалю творчасці студэнтаў «Студэнцкая вясна – 2019» 29 сакавіка. Традыцыйна яго задачамі з’яўляюцца выяўленне таленавітых выканаўцаў, павышэнне вакальнага майстэрства студэнтаў і прыцягненне іх да ўдзелу ў творчым жыцці БрДУ.

Усе ўдзельнікі выступілі годна і прадэманстравалі добрае валоданне голасам, артыстычнасць і ўменне трымацца на сцэне.

Пераможцамі «Квінты–2019» сталі:

  • 1-е месца: Ксенія Шахалевіч (юрыдычны факультэт) і Кацярына Дымар (факультэт замежных моў).
  • 2-е месца: Анастасія Казак (геаграфічны факультэт) і Ульяна Арэф’ева (геаграфічны факультэт).
  • 3-е месца: Павел Канановіч (філалагічны факультэт) і Паліна Коваль (факультэт фізічнага выхавання).

Астатнія ўдзельнікі атрымалі розныя намінацыі.

Віншуем пераможцаў, жадаем новых творчых поспехаў і натхнення!

Студэнцкі клуб

Падзяліцца: