-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Конкурс па міжнародным публічным праве імя Ф.Джэсапа–2018
26-28 студзеня 2018 г. каманда студэнтаў юрыдычнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна прыняла ўдзел у самым прэстыжным конкурсе па міжнародным праве – Нацыянальным адборачным раўндзе конкурсу па міжнародным публічным праве імя Ф. Джэсапа.
Наш універсітэт традыцыйна ўдзельнічае ў гэтым конкурсе, пачынаючы з 2010 г. У мінулым годзе каманда заняла 3-е месца і была ўдастоена гонару наведаць міжнародныя раўнды ў Вашынгтоне (США) у якасці Observer team.
У 2018 г. БрДУ імя А.С. Пушкіна ў Нацыянальным раўндзе прадстаўляла каманда юрыдычнага факультэта ў складзе: Грэчына Аліса (4 курс), Назарук Марыя (4 курс), Тарскі Аляксей (3 курс), Радзівончык Анастасія (2 курс) і Хільчук Кірыл (2 курс). Падрыхтоўку да конкурсу каманда пачала ў верасні 2017 г. На працягу некалькіх месяцаў студэнты пад кіраўніцтвам трэнераў – старшага выкладчыка кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Сліўко Вольгі Якаўлеўны і магістранта Яцкевіч Вікторыі Юр’еўны – рыхтавалі пісьмовыя і вусныя пазіцыі па прадстаўленай справе.
Конкурс імя Ф. Джэсапа – гэта міжнароднае спаборніцтва ў форме гульнявога судовага працэсу. Студэнты-юрысты выступаюць на конкурсе ў ролі адвакатаў, прадстаўляючы вусныя і пісьмовыя пазіцыі сваіх кліентаў (дзяржаў) у Міжнародным Судзе ААН па выдуманай, але часта заснаванай на рэальных падзеях, спрэчцы. Тэматыка гэтага года – рэчаіснасць арбітражных рашэнняў, рэжым нераспаўсюджвання ядзернай зброі і ваенныя дзеянні на моры.
У гэтым годзе Адміністратару Беларускага Нацыянальнага адборачнага раўнда Асацыяцыі міжнароднага права і арбітражу (BILA) (Мінск, Беларусь) удалося немагчымае – упершыню ў конкурсе было зарэгістравана 15 каманд, а ў вусных раўндах удзельнічала 12 каманд студэнтаў, якія прадстаўлялі вядучыя мінскія і ўсе рэгіянальныя ВНУ краіны , судзілі раўнды больш за 60 суддзяў з 15 краін свету, у тым ліку з ЗША, Вялікабрытаніі, Грузіі, Украіны, Эстоніі і Расіі.
Нашы рабяты ў гэтым годзе даказалі сваё права называцца лепшай рэгіянальнай камандай. Наша каманда атрымала спецыяльныя ўзнагароды – «Best Regional Team» і – упершыню – «Best Memorial» (лепшая пісьмовая работа).
Па выніках конкурсу мы занялі ганаровае 3-е месца, саступіўшы пальму першынства юрыдычнаму факультэту БДУ (1-е месца) і камандзе МІПСА (2-е месца).
Асаблівую падзяку каманда выказвае за дапамогу ў падрыхтоўцы ўдзельнікаў Jessup мінулых гадоў Яцкевіч Вікторыі, Піваварчук Дар’і і Гарбачуку Сяргею Мікалаевічу.
Удзельнікі каманды Jessup–2018 аб конкурсе:
Марыя Назарук (4 курс)
«Конкурс імя Ф. Джэсапа – гэта ўнікальная магчымасць для студэнтаў з вельмі многіх краін свету атрымаць неацэнны вопыт і практычныя навыкі, якія ў далейшым яны змогуць прымяніць у сваёй прафесійнай дзейнасці. Высокі прафесіяналізм суддзяў, актуальнасць пытанняў, адказы на якія неабходна знайсці удзельнікам конкурсу, вельмі прыязная атмасфера робяць конкурс імя Ф. Джэсапа арыгінальным, цікавым і дазваляюць студэнтам самаўдасканальвацца і адкрываць новыя межы. Для нашай каманды ўдзел у такім конкурсе паслужыў таксама адпраўным пунктам для пачатку дружбы, і зараз мы ўжо не проста каманда, мы – Jessup family».
Анастасія Радзівончык (2 курс)
«Лічу, што такія конкурсы важныя і павінны быць часткай жыцця кожнага будучага спецыяліста. Па-першае, для праверкі сябе на трываласць, для таго, каб зразумець межы сваіх магчымасцяў і выпрацаваць стратэгію іх далейшага пашырэння. А па-другое, падобныя мерапрыемствы дазваляюць сустрэцца з людзьмі, якія дасягнулі сур’ёзных поспехаў у галіне сваёй прафесійнай дзейнасці, і ўсвядоміць, што пры належнай стараннасці і імкненні, правільнай пастаноўцы мэтаў няма нічога немагчымага».
Кірыл Хільчук (2 курс)
«Удзельнічаю ў конкурсе Jessup першы год. Лічу, што ён дае вялікі вопыт для будучых юрыстаў, дазваляе трэніраваць свае навыкі выступлення ў судзе, а таксама дапамагае спраўляцца з хваляваннем. Конкурс праходзіць цалкам на англійскай мове, што дазваляе практыкаваць свой юрыдычны англійскі. Пасля спаборніцтваў ёсць магчымасць пагутарыць з партнёрамі лепшых юрыдычных фірмаў і адвакацкіх бюро Беларусі, што таксама з’яўляецца неабходным фактарам поспеху і развіцця.
Хачу сказаць дзякуй арганізатарам мерапрыемства. Абавязкова буду ўдзельнічаць у наступным годзе».
Аліса Грэчына (4 курс)
«Конкурс імя Ф. Джэсапа паказаў, што людзі, якія прыкладаюць намаганні дзеля дасягнення пэўных вынікаў, заўсёды маюць, хоць і невялікі, але поспех, што адкрывае новыя магчымасці і перспектывы. Спаборніцтвы даюць шанс ацаніць свае сілы і ліквідаваць недахопы, якія перашкаджаюць далейшаму руху наперад. І таму ў наступным годзе мы абавязкова заваюем золата!»
Аляксей Тарскі (3 курс)
«Мут корт імя Ф. Джэсапа – гэта тое мерапрыемства, на якое павінен імкнуцца трапіць кожны студэнт юрыдычнага факультэта. Пабываўшы там, ты адкрываеш для сябе новыя гарызонты, як у рамках сваёй спецыяльнасці, так і ў цэлым у сваім жыцці. Гэты конкурс дае неверагодную магчымасць паспрабаваць свае сілы і веды ў нечым большым, дазваляе завесці новых сяброў, а таксама пагутарыць з юрыстамі-практыкантамі з усяго свету. Джэсап – гэта новыя эмоцыі, якія, аднойчы адчуўшы, ужо ніколі не забудзеш. Джэсап – гэта новы вопыт, што дазваляе адысці ад універсітэцкай руціны і пабыць у зусім новай атмасферы. Паспрабаваўшы Джэсап аднойчы, хочацца гэта паўтарыць зноў. Нездарма сярод удзельнікаў з усяго свету ходзіць прыказка: Jessup once – Jessup forever!»
Віншуем нашу каманду!
Сліўко В.Я.,
старшы выкладчык кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права
Дадаткова пра Jessup–2018 у Беларусі можна прачытаць:
http://www.belta.by/society/view/studenty-bgu-i-mitso-predstavjat-belarus-na-juridicheskom-konkurse-v-ssha-286881-2018/
https://arzinger.by/news-2/jessup_2018/