Конкурс прафесійнага майстэрства “Майстар практычных (семінарскіх, лабараторных) заняткаў”

У БрДУ імя А.С. Пушкіна стартаваў конкурс прафесійнага майстэрства “Майстар практычных (семінарскіх, лабараторных) заняткаў”, накіраваны на вывучэнне і распаўсюджванне вопыту арганізацыі адукацыйнай дзейнасці і выкладання вучэбных дысцыплін прафесарска-выкладчыцкім складам універсітэта. Конкурс, арганізатарам  якога выступае Навукова-метадычны савет універсітэта, з’яўляецца традыцыйным. У бягучым годзе ўдзел у ім прымаюць 9 чалавкек – выкладчыкі, старшыя выкладчыкі, дацэнты БрДУ імя А.С. Пушкіна. Усім ім неабходна будзе падрыхтаваць адкрытыя практычныя заняткі і дыдактычныя матэрыялы да іх. Конкурс ацэньвае кампетэнтнае журы, у складзе якога выкладчыкі ад кожнага факультэта. Вынікі конкурсу будуць агучаны на Савеце ўніверсітэта і апублікаваны на сайце.

Падзяліцца: