-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Крок левай, крок правай: у БрДУ адбыліся мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня фізічнай актыўнасці
6 красавіка адзначаецца Сусветны дзень фізічнай актыўнасці. Паколькі і супрацоўнікі нашага ўніверсітэта выступаюць за здаровы лад жыцця, прафсаюзны камітэт работнікаў сумесна з кафедрай фізічнай культуры арганізавалі мерапрыемствы, накіраваныя на актывізацыю рухальнай актыўнасці.
Жадаючыя размяцца сабраліся ў вялікі круг у фае другога паверха корпуса № 1 БрДУ і пад рытмічную музыку выканалі розныя рухі. Каб фізічная нагрузка прынесла не толькі карысць, але і зарадзіла добрым настроем на ўвесь дзень, канцэпцыя комплексу практыкаванняў была прадстаўлена ў выглядзе падарожжа ў Тайланд. Работнікі БрДУ дабіраліся туды пешшу, уплаў, скалалазаннем і нават на вярблюдах. Завяршыліся мерапрыемствы запальнай ламбадай.
Вось такая карысная і цікавая размінка ў нас атрымалася. Спадзяёмся, што супрацоўнікі ўніверсітэта будуць і ў далейшым актыўна ўключацца ў падобныя мерапрыемствы.
Юлія Воўк, рэдактар студэнцкага клуба