Круглы стол «Асаблівасці міжкультурнай камунікацыі ў сучасным універсітэце»

«Асаблівасці міжкультурнай камунікацыі ў сучасным універсітэце» – пад такой назвай 10 кастрычніка 2017 года ў нашым універсітэце адбыўся круглы стол для намеснікаў дэканаў па выхаваўчай працы, куратараў навучальных груп, педагагічных работнікаў і загадчыкаў студэнцкага гарадка, спецыялістаў аддзела выхаваўчай працы, старастата замежных навучэнцаў, студэнцкага і спартыўнага клубаў. Арганізатарам мерапрыемства выступіў аддзел выхаваўчай працы з моладдзю.

З мэтай удасканалення сістэмы ўзаемадзеяння структурных падраздзяленняў універсітэта ў працы з замежнымі навучэнцамі за круглым сталом сабралася больш за 30 спецыялістаў. З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнулася начальнік аддзела выхаваўчай працы з моладдзю Т.М. Кошык.

Праблемнае поле круглага стала ўключала такія аспекты, як прававыя асновы заканадаўства па знаходжанні замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь; параўнальны аналіз правапарушэнняў, учыненых замежнымі навучэнцамі за 2015-2016 і 2016-2017 навучальныя гады; аптымізацыя сістэмы ўзаемадзеяння работнікаў універсітэта ў працы з замежнымі грамадзянамі; асаблівасці арганізацыі выхаваўчай працы з замежнымі навучэнцамі; перспектывы далейшых дзеянняў у гэтым напрамку. Гэтыя і іншыя пытанні асвятлілі ў сваіх выступленнях начальнік аддзела міжнародных сувязяў І.В. Прыймак і педагог сацыяльны аддзела выхаваўчай працы з моладдзю Н.А. Вайтуховіч. Актыўны ўдзел у абмеркаванні таксама прынялі куратары навучальных груп, выхавальнікі і загадчыкі інтэрнатаў.

Пры падвядзенні вынікаў удзельнікі семінара змаглі абмяняцца думкамі, выказаць адзін аднаму пажаданні і атрымаць практычныя рэкамендацыі па ўдасканаленні праварэалізавальнага працэсу ў выхаваўчай працы з замежнымі грамадзянамі.

Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю

Падзяліцца: