Круглы стол «Асаблівасці міжкультурнай камунікацыі ў сучасным універсітэце»

16 кастрычніка 2018 года на базе ўніверсітэта адбыўся круглы стол пад назвай «Асаблівасці міжкультурнай камунікацыі ў сучасным універсітэце». У яго рабоце прынялі ўдзел намеснікі дэканаў па выхаваўчай працы, куратары навучальных груп, педагагічныя работнікі і загадчыкі інтэрнатаў студэнцкага гарадка, спецыялісты аддзела выхаваўчай працы з моладдзю, студэнцкага і спартыўнага клубаў, прадстаўнікі старастата замежных навучэнцаў. Арганізатарам мерапрыемства выступіў аддзел выхаваўчай працы з моладдзю.

З мэтай удасканалення сістэмы ўзаемадзеяння структурных падраздзяленняў універсітэта ў працы з замежнымі навучэнцамі за круглым сталом сабралася больш за 30 спецыялістаў. З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнулася прарэктар па выхаваўчай працы Т.В. Сакалова.

Праблемнае поле круглага стала ўключала такія аспекты, як прававыя асновы заканадаўства па знаходжанні замежных навучэнцаў у Рэспубліцы Беларусь; асаблівасці сацыяльна-педагагічнага і псіхалагічнага суправаджэння замежных і беларускіх навучэнцаў ва ўніверсітэце, перспектывы далейшых дзеянняў у гэтым накірунку; роля старастата замежных навучэнцаў у працы са студэнтамі-замежнікамі, якія пражываюць у інтэрнатах студэнцкага гарадка. Гэтыя і іншыя пытанні асвятлілі ў сваіх выступленнях кіраўнік аддзела міжнародных сувязяў І.В. Прыймак, педагог-псіхолаг аддзела выхаваўчай працы з моладдзю Г.П. Шывілька, выхавальнік студэнцкага гарадка Г.П. Дабрадзей. Актыўны ўдзел у абмеркаванні таксама прынялі куратары навучальных груп, выхавальнікі і загадчыкі інтэрнатаў.

Пры падвядзенні вынікаў удзельнікі круглага стала змаглі абмяняцца думкамі, выказаць адзін аднаму пажаданні і атрымаць практычныя рэкамендацыі па ўдасканаленні праварэалізуючага працэсу ў выхаваўчай працы з замежнымі грамадзянамі.

Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю

Падзяліцца: