Круглы стол, прысвечаны 105-годдзю абвяшчэння Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь

14 снежня ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна прайшоў круглы стол, прысвечаны 105-годдзю абвяшчэння Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь. Яго арганізавалі кафедра гісторыі Беларусі і паліталогіі і Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама. У знамянальным адносна гісторыі беларускай дзяржаўнасці мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты і выкладчыкі гістарычнага факультэта і зацікаўленыя госці. З прывітальным словам да якіх звярнуліся дэкан гістарычнага факультэта А.А. Савіч і намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама И.П. Захарэвіч.

 

У змястоўных дакладах П.С. Рамановіча, Т.П. Саўчук, А.А. Савіча, У.У. Здановіча і Я.У. Скакуна былі адлюстраваны найбольш значныя падзеі абвяшчэння беларускай савецкай дзяржаўнасці. Гэта перадумовы ўтварэння Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь, палітычныя рашэнні I з’езда КП(б)Б і II Усебеларускага з’езда Саветаў, пытанні дзяржаўных межаў Беларусі і барацьбы за беларускую дзяржаву ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Падчас мерапрыемства яго ўдзельнікі таксама абмеркавалі актуальныя ў сучасных умовах развіцця беларускай дзяржаўнасці пытанні ўдасканалення палітычнай сістэмы ў ходзе рэферэндумаў у Рэспубліцы Беларусь і выбарчай кампаніі 2024 года.

Гістарычны факультэт

Падзяліцца: