-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Круглы стол «Шляхі і сродкі павышэння грамадскай актыўнасці студэнтаў»
11 сакавіка 2015 г. у межах «Школы куратара» адбыўся круглы стол «Шляхі і сродкі павышэння грамадскай актыўнасці студэнтаў», арганізаваны аддзелам выхаваўчай працы з моладдзю.
У правядзенні круглага стала актыўны ўдзел прынялі выкладчыкі кафедры псіхалогіі. Так, Акуліч Наталля Аляксееўна асвятліла пытанне аб псіхалагічных дэтэрмінантах у сацыяльнай актыўнасці моладзі. Пра спосабы павышэння сацыяльнай актыўнасці студэнтаў расказала Зубарава Наталля Сяргееўна. Вопытам працы па павышэнні сацыяльнай актыўнасці студэнтаў праз гуртковую дзейнасць з куратарамі вучэбных груп падзялілася Шчэрба Святлана Мікалаеўна, намеснік дэкана па выхаваўчай працы філалагічнага факультэта. На філалагічным факультэце дзейнічаюць гурткі рознай накіраванасці: літаратурны, фотагурток, тэатральны гурток «У-нескладовік».
Куратары вучэбных груп гістарычнага, сацыяльна-педагагічнага, юрыдычнага, філалагічнага і фізіка-матэматычнага факультэтаў абмеркавалі праблему матывацыі да сацыяльнай актыўнасці ў студэнцкім асяроддзі, а таксама пастараліся разабрацца ў прычынах нізкай ініцыятыўнасці моладзі.
Спадзяёмся, што дзякуючы праблемным формам правядзення заняткаў у «Школе куратара» мы зможам знайсці эфектыўныя метады і формы ідэалагічнай і выхаваўчай працы са студэнцкай моладдзю.
Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю