-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Круглы стол «Сучасныя тэндэнцыі ў азеляненні тэрыторый устаноў адукацыі»
3 сакавіка 2016 года на базе Цэнтра экалогіі быў праведзены круглы стол «Сучасныя тэндэнцыі ў азеляненні тэрыторый устаноў адукацыі» для настаўнікаў біялогіі і намеснікаў загадчыкаў дзіцячых садкоў Ленінскага раёна г. Брэста.
Асноўныя прынцыпы бесперапыннасці цвіцення, якія выкарыстоўваюцца ў азеляненні прышкольных тэрыторый, асвятліла ў сваім выступленні в.а. начальніка Цэнтра экалогіі І.М. Якавук.
Загадчык аддзела экалагічнай працы ДУА «Брэсцкі абласны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі» Уварава Г.І. пазнаёміла прысутных з этапамі правядзення абласных і рэспубліканскіх конкурсаў па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый устаноў адукацыі на 2016 год.
Як можна выкарыстоўваць драўнінна-хмызняковыя пароды ў азеляненні тэрыторый, падзялілася вопытам працы намеснік начальніка аддзела «Батанічныя экспазіцыі» Шымалава Н.У.
Вядучы лабарант аддзела «Батанічныя экспазіцыі» Осіпава А.А. паказала слухачам прэзентацыю «Дывановая клумба як элемент ландшафтнага дызайну».
У ходзе абмеркавання вынікаў круглага стала былі пазначаны далейшыя шляхі супрацоўніцтва Цэнтра экалогіі з ўстановамі адукацыі Ленінскага раёна г. Брэста ў справе добраўпарадкавання і азелянення тэрыторый.
Завяршылася праца круглага стала фотарэпартажам пра лепшыя прышкольныя ўчасткі ўстаноў адукацыі Ленінскага раёна г. Брэста, з якім пазнаёміла педагогаў метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Ленінскага раёна Асіік В.М.