-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Круглы стол-сустрэча з генеральным дырэктарам РГА «Беларуская федэрацыя Кёкусінкай Буда каратэ» Д.Э. Аляхновічам
2 кастрычніка 2019 года на базе спартыўнага комплексу Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна ў рамках святкавання 50-годдзя факультэта фізічнага выхавання адбыўся круглы стол-сустрэча з выпускніком 1992 года Аляхновічам Дзмітрыем Эдуардавічам, генеральным дырэктарам Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларуская федэрацыя Кёкусінкай Буда каратэ», афіцыйным прадстаўніком міжнароднай федэрацыі каратэ ў Рэспубліцы Беларусь, ганаровым прадпрымальнікам Рэспублікі Беларусь у сферы фізкультурна-аздараўленчай дзейнасці, уладальнікам тытула «Гонар Нацыі», 6 дан па каратэ і 2 дан па джыу-джытсу.
Мэта сустрэчы – арыентацыя студэнтаў на будучую прафесійную дзейнасць. На асабістым прыкладзе Дзмітрый Эдуардавіч паказаў няпросты, але цікавы шлях ад настаўніка фізічнай культуры і здароўя вясковай школы, трэнера, бізнесмена да кіраўніка.
Дзмітрый Эдуардавіч зрабіў акцэнт на прафесіі педагога галіны «Фізічная культура і спорт» як прафесіі пастаяннага росту, самаразвіцця, самаўдасканалення. Ён рэкамендаваў студэнтам для дасягнення пастаўленых мэтаў выкарыстоўваць навуковы падыход, што набываецца ва ўніверсітэце.
Выхаванцы Дзмітрыя Эдуардавіча, студэнты факультэта фізічнага выхавання, праявілі сябе не толькі ў вучэбнай дзейнасці, але і станавіліся пераможцамі і прызёрамі буйных спаборніцтваў – чэмпіянатаў краіны, Еўропы, свету.
У канцы круглага стала-сустрэчы прайшло плённае і творчае абмеркаванне асноўных праблем, якія сустракаюцца на шляху адаптацыі да прафесійнай дзейнасці педагога ў сучасных зменлівых умовах. Дзмітрый Эдуардавіч адказаў на ўзніклыя пытанні і пажадаў студэнтам здароўя, поспеху, ісці цвёрда да вызначанай мэты.
Дэканат факультэта фізічнага выхавання,
кафедра спартыўных дысцыплін і методык іх выкладання