-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Круглы стол у межах святкавання 50-годдзя факультэта фізічнага выхавання
«Фізічная культура і здароўе нашай нацыі шмат у чым залежыць ад Вас, будучых спецыялістаў фізічнай культуры і спорту». З гэтых слоў Аляксандра Іванавіча Багонскага 9 кастрычніка 2019 года пачаўся чарговы круглы стол у межах святкавання 50-годдзя факультэта фізічнага выхавання. Удзельнікамі сустрэчы былі студэнты 1–2-х курсаў і прафесарска-выкладчыцкі склад факультэта фізічнага выхавання.
Дэкан факультэта фізічнага выхавання С. А. Суркоў прадставіў прысутным выпускніка факультэта 1980 г. А. І. Багонскага, настаўніка вышэйшай катэгорыі, настаўніка-метадыста, кіраўніка фізічнага выхавання ДУА «Сярэдняя школа № 23 г. Брэста». Аляксандр Іванавіч расказаў аб сваіх жыццёвых этапах – аб уваходжанні, станаўленні, удасканаленні ў прафесіі, пачынаючы ад студэнцкай лавы Брэсцкага педагагічнага інстытута, працягваючы працай настаўнікам фізічнай культуры, кіраўніком і метадыстам па фізічным выхаванні, дырэктарам дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 35 г. Брэста», – а таксама аб сваёй плённай грамадскай працы. Ён падзяліўся асабістымі сакрэтамі сваёй кар’еры і прафесійнай дзейнасці, якая працягваецца і па гэты дзень у ролі кіраўніка фізічнага выхавання дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 23 г. Брэста».
Аляксандр Іванавіч выхаваў шмат вучняў, якія ў свой час вучыліся на факультэце фізічнага выхавання. Некаторыя з іх прысутнічалі на сустрэчы.
Удзельнікі круглага стала зацікаўлена абмяркоўвалі праблемы фізічнай культуры і спорту, авалодання прафесіяй настаўніка і ўдасканалення ў ёй.
Дэканат факультэта фізічнага выхавання,
кафедра спартыўных дысцыплін і методык іх выкладання