-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Крыніца паэзіі ёсць прыгажосць
Літаратурная гасцёўня Рускага культурна-адукацыйнага цэнтра БрДУ імя А. С. Пушкіна адчыніла свае дзверы 2 снежня для студэнтаў, неабыякавых да паэзіі. Вершы, што прагучалі, былі прысвечаны важным, актуальным ва ўсе часы тэмам: каханне, унікальнасць чалавека, шчасце... Марына Антановіч (III курс, спецыяльнасць «Беларуская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць)») упэўнена: паэзія – «это то, что касается каждого и живёт в океане звезд». Ганна Майсейчык (I курс, спецыяльнасць «Руская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць)») пераканана:
Каб «вайна» была аніякага роду,
Трэба памятаць і любіць
Беларусь пад бусловымі крыламі,
Навучыцца жыццё цаніць,
Зберагаць мір усімі сіламі.
Узрасціць сваё дрэва жыцця,
Каб галіны не чулі ніколі.
Пра вайну, жудасную і жорсткую, напісалі і Аліна Мілеўская, і Дар’я Ільючык (II курс, спецыяльнасць «Беларуская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць)»). Валерыя Лаўрыновіч (I курс, спецыяльнасць «Руская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць)») падтрымлівае думку Кузьмы Чорнага «Кожны чалавек – гэта увесь свет»:
Люди, как цветы в огромной роще,
Такие разные и интересные однако,
Есть похожие, но точно нету одинаковых.
Марыя Навумчык (I курс, спецыяльнасць «Руская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць)») прысвяціла пранікнёныя радкі каханню: «Любое из мгновений между нами в душе моей ветвится словно рай», а Кацярына Мізерыя (I курс, спецыяльнасць «Беларуская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць)») прысвяціла верш выдатнай Музе: «Яе імя друкую зноў, бо ёй адной я свята веру».
Дэкан філалагічнага факультэта Таццяна Сянькевіч адзначыла, што студэнцкія ініцыятывы ў галіне творчага развіцця заўсёды знойдуць падтрымку выкладчыкаў факультэта. У планах – рэгулярнасць падобных мерапрыемстваў, на якія будуць запрашацца і выпускнікі факультэта, і школьнікі. Усе ўдзельнікі сустрэчы ўпэўнены: выдатна, калі ёсць магчымасць падзяліцца сваімі творчымі адкрыццямі, быць пачутым, натхніцца.
Рускі цэнтр
УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна»