-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Кулінарны конкурс «Нацыянальная гасціннасць»
22 лютага 2018 года інтэрнат № 4/1 (вул. Пушкінская, д. 100/1) гасцінна адчыніў дзверы для студэнтаў 1–3 курсаў фізіка-матэматычнага факультэта – удзельнікаў кулінарнага конкурсу «Нацыянальная гасціннасць», арганізаванага кафедрай алгебры, геаметрыі і матэматычнага мадэлявання. Конкурс, у якім узялі ўдзел беларускія, расійскія і туркменскія студэнты, прайшоў у рамках Універсітэцкага фестывалю замежных студэнтаў.
Канкурсанты (дзяўчаты і хлопцы) цудоўна падрыхтаваліся. Кожная каманда падрыхтавала гарачую страву, салату і напой: кампот, сок або смузі. Члены журы не толькі прадэгуставалі вельмі смачныя стравы, але і змаглі атрымаць асалоду ад афармлення страў і сервіроўкі стала.
Дыплом першай ступені і падарункі журы ўручыла камандзе «Смак» (Максімовіч І., Пішчык Г., Быкава А., Шуляк А., Мошчык Л.), дыплом другой ступені па праве дастаўся камандзе «Ватрушкін» (Юхімук Ю., Домась Я., Навасадзец М.), а каманда «КаеФ» (Баярчук В., Хоміч К., Валюшка Ю.) атрымала дыплом трэцяй ступені. Астатнім камандам былі ўручаны заахвочвальныя прызы. Падарункі дыпламантам былі падрыхтаваны сэрвісам бясплатнай дастаўкі піцы «Pizza Italiana», заснавальнікамі якога з’яўляюцца выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта.
Дзякуем спонсару за падарункі, усім канкурсантам за ўдзел і кажам:
«Да новых сустрэч!»
Дэканат фізіка-матэматычнага факультэта