-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Культура беларуска-польскага памежжа без межаў
18-19 снежня 2014 г. група выкладчыкаў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна прыняла ўдзел у навуковым семінары «Музыка беларуска-польскага памежжа» ў рамках Міжнароднага праекта «Kulturapogranicza pomostem integracji spolecznosci localnych w Euroregionie Bug». З беларускага боку кіраўніком праекта з’яўляецца праф. М.П. Жыгалава, з польскага - прафесар Люблінскага Каталіцкага Універсітэта Фелікс Чыжэўскі. Сувыканаўцам праекта і ўдзельнікамі семінара ад нашага ўніверсітэта сталі прафесар І.А. Швед, дацэнты М.С. Кавалевіч, Л.А. Захарчук, Л.В. Лаўрэенка.
Марыя Пятроўна Жыгалава прадставіла слухачам сучасную поліэтнічную песенную творчасць Маларытчыны ў суправаджэнні народнага ансамбля г. Маларыты “Рыцкі куфэрак”. Іна Анатольеўна Швед вызначыла ролю песеннага кода ў каравайным абрадзе Брэстчыны. Лідзія Аляксандраўна Захарчук пазнаёміла слухачоў з каляндарна-абрадавых фальклорам Брэстчыны ў эстэтычным аспекте. Ларыса Віктараўна Лаўрэенка прадставіла матэрыял, прысвечаны народнай песеннай творчасці на Палессі ў 20-30-я гады XX стагоддзя.
Пасля выступлення Марыі Сцяпанаўны Кавалевіч пра ролю беларускай народнай песні ў выхаванні нацыянальнай самасвядомасці моладзі каардынатар праекта з польскага боку прафесар Фелікс Чыжэўскі прапанаваў пашырыць даследчае поле праекта і ўключыць раздзел «Народная педагогіка і яе выкарыстанне ў беларускай песеннай творчасці».
У ходзе семінара гучалі песні на рускай, беларускай, польскай, украінскай мовах у выкананні народнага ансамбля «Рыцкі куфэрак» пад кіраўніцтвам Барысюка Анатоля Мікалаевіча. Студэнтка філалагічнага факультэта Анастасія Аксёнава выканала аўтэнтычныя песні в. Выганашчы Івацэвіцкага р-на: «Чужая старонка незнаёмая...», «Млын», «Восень мая глыбокая...».
Вялікую цікавасць да семінара і далейшага лёсу праекта праявілі мясцовыя польскія ўлады. Удзельнікаў семінара віталі кіраўнікі Gminny Ośrodek Kultury i Oświaty w Wisznicach. Семінар наглядна прадэманстраваў: культура беларуска-польскага памежжа не мае межаў.
Брэст – Люблін – Вішніца