-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Квест-гульня «І памятае Брэст, вайною апалены»
5 красавіка ў рамках фестывалю студэнцкай творчасці «Студэнцкая вясна – 2016» адбылася тэматычная квест-гульня «І памятае Брэст, вайною апалены», прысвечаная 75-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Гульня была арганізавана спартыўным клубам і аддзелам выхаваўчай працы з моладдзю.
Удзельнікамі квеста сталі лідары і актывісты ўніверсітэта: старшыні факультэцкіх саветаў студэнцкага самакіравання, прадстаўнікі прафкама студэнтаў, Моладзевага атрада аховы правапарадку, п/а ГА «БРСМ».
Мерапрыемства праводзілася з мэтай далучыць студэнцкую моладзь да вывучэння і шанавання гісторыі горада і яго памятных месцаў – нямых сведкаў вайны. Для студэнтаў гульня стала выдатным шанцам праявіць навыкі арыентавання на мясцовасці і працы ў камандзе.
Старт гульні быў дадзены каля кветкавага партэра абеліска, што размешчаны ля ўваходу ў Парк культуры і адпачынку імя 1 Мая і прысвечаны савецкім байцам, якія абаранялі горад і Брэсцкую крэпасць ад гітлераўскіх захопнікаў. З прывітальным словам і пажаданнямі поспеху да студэнтаў звярнуліся прарэктар па выхаваўчай і сацыяльнай працы Таццяна Васільеўна Сакалова і начальнік аддзела выхаваўчай працы з моладдзю Таццяна Мікалаеўна Кошык.
Рабяты, падзяліўшыся на каманды, адправіліся па маршрутах. Дзве каманды засталіся даследаваць славутасці цэнтра горада, дзве іншыя накіраваліся ў мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой». Там ім трэба было пабываць у месцах, што беражліва захоўваюць памяць аб далёкіх днях пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
У кожнай групе лідараў быў бачны камандны дух і імкненне да дасягнення агульнай мэты – узяць усе кантрольныя пункты і прыйсці на фініш. Пераможцаў у квесце не было, таму што толькі збор усіх каманд даў магчымасць завяршыць фотакампазіцыю словамі з назвы самой гульні «І памятае Брэст, вайною апалены».
Усе ўдзельнікі квест-гульні выдатна справіліся з пастаўленымі задачамі і паказалі добрыя вынікі. Кожнаму студэнту-актывісту былі ўручаны сертыфікаты ўдзельніка, а ад аддзела выхаваўчай працы з моладдзю ўсім камандам дасталіся салодкія падарункі.
Аксана Палячук,
старшыня Савета студэнцкага самакіравання
псіхолага-педагагічнага факультэта